Вялікаохцінскі мост
Вялікаохцінскі мост (да 1917 года — мост імператара Пятра Вялікага, з 1917 па 1956 год — Вялікаохценскі мост) — мост цераз раку Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае гістарычны цэнтр горада (па трасе Тульскай вуліцы) з раёнам Малая Охта (Чырвонагвардзейская плошча).
Вялікаохцінскі мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°56′33,75″ пн. ш. 30°24′04,75″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Нява |
Месца размяшчэння | Санкт-Пецярбург |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | Бакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя аркавыя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе[1] |
Колькасць пралётаў | 3 |
Асноўны пралёт | Развадны двукрылы металічны клёпаны[1] |
Агульная даўжыня | 335 метраў[2] |
Шырыня моста | 23,5 метра[2] |
Адкрыццё | 26 чэрвеня 1909 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7802127000 |
Апісанне
правіцьМост трохпралётны, металічны, цэнтральны пралёт — развадны. У вежах, выкананых у выглядзе маякоў, знаходзяцца механізмы, якія кіруюць разводам моста.
Бакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя арачныя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе, даўжынёй па 136 метраў кожны. Цэнтральны пралёт — развадны паваротны двукрылы, металічны, клёпаны. Даўжыня сярэдняга пралёта — 48 метраў.
Зноскі
- ↑ а б www.most-spb.ru. «Большеохтинский мост. Историческая справка» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 лютага 2008.
- ↑ а б www.most-spb.ru. «Большеохтинский мост» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 лютага 2008.