Вялікараёўскі сельсавет
Вялікараёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вялікая Раёўка.
Вялікараёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Капыльскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікая Раёўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 029 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ланцуцкага нацыянальнага польскага сельсавета. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. У 1986 годзе скасаваны пасёлак Абразцова[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Цімкавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Багушы, Вялікія Прусы, Малыя Прусы і Сцяпуры)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цімкавіцкага сельсавета[3].
Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 570 гаспадарак, 1142 жыхары, па стане на 1 студзеня 2009 года — 532 гаспадаркі, 1091 жыхар. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1029 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — цыганы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага, 28 ліпеня і 22 верасня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.