Вялікая Бераставіца

гарадскі пасёлак у Беларусі

Вялі́кая Бераставі́ца[3] (трансліт.: Vialikaja Bierastavica) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Бераставіцкага раёна, на рацэ Бераставічанка. За 63 км ад Гродна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца на лініі МастыБераставіца, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Бераставіца — Ваўкавыск. Насельніцтва 5 667 чал. (2018)[4].

Гарадскі пасёлак
Вялікая Бераставіца
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
  • 5 728 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1511
Паштовы індэкс
231770
Аўтамабільны код
4
СААТА
4204551000
Афіцыйны сайт
Вялікая Бераставіца на карце Беларусі ±
Вялікая Бераставіца (Беларусь)
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца (Гродзенская вобласць)
Вялікая Бераставіца

Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[5]. Але не адкідаецца і магчымасць таго, што назва паселішча з’явілася як памяншальная ад Берасця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасце[6]. Часам тапонім звязваюць са словам «берасцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкай). Таксама існуе народнае паданне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханы Бярост і Тавіца, якім прыйшлося збегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе, у дні святкавання 500-годдзя мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых міфічных персанажаў — Бяроста і Тавіцы — з’явіліся пры ўездзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[7].

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у сувязі з перадачай паселішча ў вечнае карыстанне Аляксандру Хадкевічу, маршалку гаспадарскаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзідэнцыі[8]. Пасля смерці мужа Ганна з Хадкевічаў, на той час жонка віленскага кашталяна Паўла Паца, разам з сынам, каралеўскім дваранінам Янам Паўлавічам Сапегам, прадала палову маёнтка князю Фёдару Масальскаму. Гэта было мацярызнае (маёмасць маці) уладанне Ганны, якое яна атрымала ў спадчыну разам з братам Аляксандрам і сястрой Аляксандрай. Пасля смерці брата ёй перайшла палова ягонай долі, якую яна ў 1597 годзе прадала за 30 000 злотых[9].

 
Ратуша, XIX ст.

З XVI стагоддзя ў Бераставіцы існаваў касцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. на карце Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касцёла збудавалі новы. Цягам XVII—XVIII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII стагоддзі пры касцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[8].

У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбургскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвай плошчы збудавалі ратушу. 19 верасня 1794 года ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касцюшкі і расійскім акупацыйным войскам у мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага[10].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1917 годзе Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 годзе — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 года разам з усім Гродзенскім паветам мястэчка ўключылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку[11]. Улетку 1920 года Бераставіцу занялі бальшавікі, пазней зноў палякі. 20 снежня 1920 года мястэчка ўключылі разам з паветам у Навагрудскую акругу[12]. 19 лютага 1921 года Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.

18 верасня 1939 года ў Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаванняў бралі ўдзел частка сялян і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і яўрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: каменданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку[13]. 2 лістапада 1939 года Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасня 1944 года Бераставіца стала цэнтрам раёна, у 1947 года атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. 17 ліпеня 2006 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба і заснаванне сцяга пасёлка[14].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1830 — 394 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 357, мяшчан-хрысціян і сялян 26[15]; 1850 — 1 037 чал.; 1878 — 1 694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1 127 яўрэяў[16]; 1900 — 1 786 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 — 2 518 чал.; 1921 — 1 371 чал., з іх 720 іўдзеяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 евангеліст[17]; 1968 — 2,7 тыс. чал.[18]; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал.[19]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5 720 чал. (перапіс)[20]; 2016 — 5 545 чал.; 2018 — 5667 чал.

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.

  • Філіял «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны свет»
  • ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»

Культура

правіць

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя

правіць

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

 
Возера ў цэнтры мястэчка

Медыцына

правіць

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца.

Мас-медыя

правіць

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Турызм

правіць

Спыніцца можна ў пасялковай гасцініцы[21].

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына:

  • Палац Касакоўскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Трусаў І. Гродзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 27.
  7. История на Берестовицкий районный исполнительный комитет
  8. а б ЭнцВКЛ 2005, с. 473.
  9. Сліж, Н. Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Наталля Сліж // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 12 (111): Жанчына ў беларускай гісторыі. — С. 8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1755. — Воп. 1. — Спр. 3. — Арк. 225—230.
  10. ЭГБ 1994, с. 436.
  11. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  12. Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
  13. Wierzbicki M. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. ISBN 978-83-88747-76-2. — S. 69-149.
  14. Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
  15. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  16. Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 422.
  17. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  18. ВСЭ 1970.
  19. ЭГБ 1994, с. 435.
  20. Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. Большая Берестовица // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  22. «Глобус Беларуси»
  23. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  24. https://archivesspace.thebreman.org/repositories/2/resources/55

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць