Кастрычніцкая рэвалюцыя

Кастрычніцкая рэвалюцыя, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, Кастрычніцкі пераварот — узброены дзяржаўны пераварот (рэвалюцыя), які адбыўся ў Расіі 25 — 26 кастрычніка (7 — 8 лістапада) 1917 года.

Краіна Расія Расійская рэспубліка
Дата 25 кастрычніка (7 лістапада1917
Прычына Гл. Перадгісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі
Асноўная мэта Звяржэнне Часовага ўрада
Вынік Перамога бальшавікоў
Пачатак Грамадзянскай вайны
Стварэнне Расійскай Савецкай Рэспублікі
Арганізатары РСДРП (б)
Другі Усерасійскі з'езд саветаў
Рухаючыя сілы Рабочыя
Чырвонагвардзейцы
Колькасць удзельнікаў 10.000 матросаў
20.000 — 30.000 чырвонагвардзейцаў
Праціўнікі Часовы ўрад Расіі
Загінула Прынамсі 6 ці 7 чалавек з абодвух бакоў падчас штурму Зімняга палаца
Паранена 50 чалавек
Арыштавана Часовы ўрад Расіі

Мэты рэвалюцыі правіць

Дэклараваліся:

  • пабудова больш справядлівага, за капіталістычнае, грамадства;
  • аыкараненне эксплуатацыі чалавека чалавекам;
  • роўнасць людзей у правах і абавязках;
  • барацьба супраць войнаў;
  • сусветная сацыялістычная рэвалюцыя.

Перадгісторыя правіць

Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная партыя бальшавікоў змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».

Рэвалюцыя правіць

 
Штурм Зімняга палаца

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. Атрады рабочай чырвонай гвардыі і матросаў Балтыйскага флоту, пад кіраўніцтвам ВРК, зводзілі разведзеныя Керанскім масты, раззброівалі выстаўленыя урадам каравулы, бралі пад свой кантроль вакзалы, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, тэлеграф і стратэгічна важныя кропкі Петраграда. Неўзабаве наступствы ўсяго гэтага адчуў Зімовы палац, у якім сядзелі чальцы Часовага ўрада на чале з Керанскім. Спроба народнага сацыяліста У. Б. Станкевіча, які камандаваў атрадам юнкераў, адбіць тэлефонную станцыю скончылася няўдала. На шляхах да Петраграда бальшавікі выставілі вайсковыя заслоны. Насустрач выкліканым урадам часткам былі пасланы агітатары, калі не ўдавалася ўтрымаць іх словамі, то ў ход пускалася зброя. Раніцай 25 кастрычніка пад кантролем Часовага ўрада застаўся толькі Зімовы палац.

25 кастрычніка ў 10 гадзін раніцы Ваенна-рэвалюцыйны камітэт выпусціў заклік «Да грамадзян Расіі!», дзе абвяшчаў пра звяржэнне Часовага ўрада.

У ноч з 25 на 26 кастрычніка Зімовы палац быў захоплены з другога штурму, а Часовы ўрад скінуты.

У той жа дзень (25 кастрычніка) адкрыўся II з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З’езд прыняў пастанову пра пераход улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Вынікі правіць

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з’ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).

У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку грамадзянскую вайну ў Расіі. Прыватная ўласнасць была выкаранена. Палітычная апазіцыя была знішчана. Улада ў краіне была засяроджаная ў руках партыі бальшавікоў. Рэлігійнасць і праваслаўе імкнуліся замяніць атэізмам і марксізмам-ленінізмам.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.

Спасылкі правіць