Вялікая Усурка

Вялікая Усурка (руск.: Большая Уссурка) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Прыморскім краі. Адзін з найбольш буйных прытокаў ракі Усуры.

Вялікая Усурка
Большая Уссурка.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
  • 440 км
Басейн 29 600 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 44°42′38″ пн. ш. 134°59′35″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 45°58′24″ пн. ш. 133°40′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Усуры
Краіна
Код у ДВР 20030700312118100055803
physical
Вялікая Усурка
Вялікая Усурка
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Да 1972 года — рака Іман. Пераназваная пасля ўзброенага канфлікту за востраў Даманскі. Даўжыня — 440 км, плошча басейна — 29 600 км². Бярэ пачатак у Дальнегорскай гарадской акрузе на заходніх схілах Цэнтральнага Сіхатэ-Аліна і ля горада Дальнерэчанск упадае ў раку Усуры на адлегласці 357 км ад яе вусця. Рачная сетка басейна найбольш развіта ў верхняй і сярэдняй частках.