Вялікая ложа Беларусі

Вялікая ложа Беларусі — суверэннае аб’яднанне рэгулярных вольнамулярскіх лож, што працуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Створана пры падтрымцы і прызнанні Вялікіх лож Польшчы, Літвы і Украіны і рэгулярна асвечаная 25.05.2019 на Усходзе Мінска падчас супольнага рытуальнага сходу. Мае свае Канстытуцыю, Агульны статут. Арганізацыя афіцыйна зарэгістравана.

Вялікая ложа Беларусі
Вялікая ложа Беларусі
Тып арганізацыі масонская ложа
Афіцыйныя мовы беларуская мова
Заснаванне
Дата заснавання 25 мая 2019

Перадгісторыя

правіць

Вялікая ложа Беларусі мае даўнюю багатую гісторыю і працягвае традыцыі Каралеўскага Мастацтва на беларускай зямлі пачынаючы з протамасонскіх аб’яднанняў позняга Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, лож XVIII—XIX стагоддзяў, беларускіх вольных муляраў пачатку XX стагоддзя. З Другой сусветнай вайны і да распаду СССР масонства ў Беларусі было забаронена.

У 1998 годзе першыя грамадзяне Беларусі ініцыяваны ў ложах Вялікай Нацыянальнай ложы Польшчы (ВЛНП). На рытуальныя працы з Мінска выязджалі ў Варшаву і іншыя польскія гарады. Рух набываў папулярнасць і 19.11.2005 года на Усходзе Варшавы пад юрысдыкцыяй ВЛНП была створана ложа № 8 «Іван Луцкевіч», якая аб’яднала беларускіх братоў і працавала на беларускай мове. У 2012 годзе ўпершыню за стагоддзе на Усходзе Мінска пачала працаваць ложа «Двух Арлоў», першая ложа якая рэгулярна працавала ў Беларусі. 20 верасня 2014 года на Усходзе Вільні пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Літвы створана беларускамоўная ложа № 7 «Скарына», куды беларускія масоны прыязджалі з Мінска, але ўсё часцей з дазволу ВЛЛ праводзілі працы на тэрыторыі Беларусі. 21.05.2016 г. на Усходзе Кіева пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Украіны грамадзяне Беларусі стварылі ложу № 15 «Браніслаў Тарашкевіч», якая таксама працавала на беларускай мове. З гэтых трох ложаў і была створана ВЛБ, якая ўвасобіла новую, беларускую масонскую юрысдыкцыю, што дазволіла ўсім беларускім братам законна і рэгулярна працаваць на Радзіме. На пачатак 2021 года Вялікую ложу Беларусі афіцыйна прызналі Вялікія ложы Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Казахстана.

Спасылкі

правіць