Вялікая сінагога (Будапешт)

Будапешцкая Вялікая сінагога (венг.: Nagy Zsinagóga; таксама сінагога на вуліцы Дохань, венг.: Dohány utcai zsinagóga) — найбуйнейшая сінагога ў Еўропе. Размешчана ў яўрэйскім квартале Пешта, дзе дагэтуль пражывае шмат яўрэяў, якія беражліва захоўваюць свае традыцыі.

Вялікая сінагога на вуліцы Дохань у Будапешце

Праект сінагогі з двума купаламі-цыбулінамі ў псеўдагістарычным маўрытанскім стылі, закліканым нагадаць пра блізкаўсходнія карані яўрэяў, быў створаны венскім архітэктарам Людвігам Фёрстэрам, які стварыў да гэтага сінагогу ў Вене. Будаўніцтва сінагогі праходзіла ў 1854—1859 гадах. Яўрэйская абшчына, не цалкам задаволеная тварэннем Фёрстэра, прыцягнула на дапамогу венцу мясцовых архітэктараў Фрыдэша Фесля і Ёжэфа Хільда. Вынікам гэтага супрацоўніцтва стала культавае збудаванне ў выглядзе двухпавярховага будынка з трыма нефамі з белай і чырвонай цэглы, упрыгожанага паліхромнай керамікай, з філігранным карнізам і акном-разеткай. Будынак разлічаны на 3000 чалавек. Плошча ўнутраных памяшканняў складае 1200 кв. м., вышыня вежаў складае 44 м. Асвячэнне сінагогі адбылося 6 верасня 1859 года. Арган Вялікай сінагогі памятае Ферэнца Ліста і Каміля Сен-Санса.

Да Вялікай сінагогі прылягае будынак Яўрэйскага музея Будапешта, пабудаванага ў 1929—1931 гадах па праекце Ласла Вага і Ферэнца Фарага на месцы дома, дзе нарадзіўся заснавальнік сіянізму Тэадор Герцль.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць