Вялікая царква (Кечкемет)

(Пасля перасылкі з Вялікая царква, Кечкемет)

Сабор Узвіжання Святога Крыжа (разм. Старая або Вялікая царква) — каталіцкі храм, размешчаны на галоўный плошчы г. Кечкемет.

Каталіцкі храм
Сабор Узвіжання Святога Крыжа
46°54′26,43″ пн. ш. 19°41′27,76″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Кечкемет
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Kalocsa-Kecskemét[d]
Архітэктурны стыль ракако
Архітэктар Гашпар Ошвальд
Дата заснавання 1779
Будаўніцтва 17741779 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква пабудавана ў 17741779 гг. па праекце манаха-піяра Гашпара Ошвальда ў стыль цопф (позняе ракако). Аздабленнем храма займаўся Болдзіжар Фішар.

У 1819 г. вежа сабора згарэла, і была адноўлена толькі ў 1863 г. Вежа храма мае вышыню 73 м, такім чынам з'яўляючыся самым высокім будынкам горада. З балкона, размешчанага на вышыні 35 м, асабліва ўлетку адкрываецца цудоўны краявід Кечкемета, менавіта тут калісьці знаходзіўся пажарны назіральны пункт. Таксама на вежы ўсталяваны адзін з самых старадаўніх гадзіннікавых механізмаў у Венгрыі, якія працуе дагэтуль.

На вонкавай сцяне сабора пад вежай знаходзяцца тры мемарыяльныя пліты: героям нацыянальна-вызваленчай барацьбы венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў і загінулым героям Першай і Другой сусветных войнаў.

Інтэр'ер сабора

Усярэдзіне храм вялікі: 62 м у даўжыню, 25 м у шырыню і прыкладна 20-25 м у вышыню. Фрэскі на скляпеннях сабора стварыў Ферэнц Лохр, а астатні дэкор - Ігнац Рошкавіч. Праца над фрэскамі была скончана ў 1778 г. Кампазіцыя складаецца з 24 сцэн, якія адлюстроўваюць Узвіжанне Крыжа на нябёсы. Пад саборам размешчаны склеп.


Спасылкі правіць