Вялі́ка-Ты́рнава (балг.: Велико Търново) — адміністрацыйны цэнтр Велікатырнаўскай вобласці і абшчыны Вяліка-Тырнава ў Балгарыі. Старажытная сталіца Балгарыі (XIIXIV стагоддзе), горад знакаміты архітэктурнымі помнікамі і прыцягвае шмат турыстаў.

Горад
Вяліка-Тырнава
балг.: Велико Търново
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
рэгіён
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кмет
Румен Рашаў
Ранейшыя назвы
да 1965Тырнава
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
325 м
Насельніцтва
  • 66 943 чал. (15 чэрвеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 62
Паштовы індэкс
5000
Аўтамабільны код
BT
Афіцыйны сайт
velikoturnovo.info (балг.)
Вяліка-Тырнава на карце Балгарыі
Вяліка-Тырнава (Балгарыя)
Вяліка-Тырнава

Геаграфія

правіць
 
Краявід Вяліка-Тырнава.

Вяліка-Тырнава размешчаны на трох узгорках — Царавец, Трапезіца і Света-Гора, на скалістым схіле даліны лукаватай ракі Янтры, у паўночных перадгор'ях Балканаў, на важным у стратэгічным плане пункце скрыжавання некалькіх дарог (ад пераправы праз Дунай пры Свіштове і Русэ, на Шыпкінскі перавал і на Слівен праз гор. Ялена).

Гісторыя

правіць

Старажытная сталіца Балгарыі

правіць

Хоць гісторыя паселішчаў у наваколлях Вяліка-Тырнава ўзыходзіць яшчэ да каменнага веку, першая ключавая дата ў гісторыі самага горада — 1185 г. Падчас паўстання балгарскія феадалы Пётр і Асень зрынулі візантыйскае валадарства і стварылі Другое Балгарскае царства.

У 11861393 тут была сталіца Другога балгарскага царства, месца каранавання балгарскіх цароў і рэзідэнцыя архіепіскапа, а з 1235 — балгарскіх патрыярхаў.

Пры кіраванні такіх цароў, як Іван Асень II (1218—1241), Іван Аляксандр (1331—1371) і Іван Шышман (1371—1393), горад стаў буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам на Балканах.

Купцы з Тырнава ўсталявалі гандлёвыя сувязі са шматлікімі еўрапейскімі гарадамі, у тым ліку з Генуяй і Венецыяй. Духоўнае, літаратурнае і мастацкае жыццё горада дасягнула небывалага росквіту. Сучаснікі ў сваіх захопленых апісаннях называюць Вяліка-Тырнава «каралевай гарадоў» і нават «другім пасля Канстанцінопаля».

Гарадскія сцены Тырнава ўсе ж не змаглі вытрымаць удару асманскіх заваёўнікаў. У 1393 Тырнава ўзялі туркі, горад быў спалены. Амаль усе помнікі эпохі росквіту культуры былі знішчаны. Але і ў гады турэцкага валадарства Тырнава заставаўся буйным эканамічным цэнтрам. Тутэйшыя купцы хутка наладзілі сувязі з найбуйнейшымі гарадамі Еўропы і Усходу.

Руска-турэцкія войны

правіць
 
«Уезд Вялікага Князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага ў Тырнава 30 чэрвеня 1877». Карціна М. Д. Дзмітрыева-Арэнбургскага

Тырнава двойчы займалі рускія падчас руска-турэцкіх войнаў: упершыню ў канцы жніўня 1810 года атрадам генерал-маёра Сабанеева, які ўступіў у горад без бою; другі раз — 25 чэрвеня 1877 года кавалерыяй з адной коннай батарэяй перадавога атрада генерала І. У. Гурко, з якой турэцкія войскі, якія займалі горад, абмяняліся толькі некалькімі гарматнымі выстраламі, а затым адступілі ва ўсходнім кірунку. Да пачатку студзеня 1878 года Тырнава з'яўляўся базай для аперацый рускіх войскаў у Сярэдняй Балгарыі і служыў ім галоўным складам.

Незалежная Балгарыя

правіць
 
Кафедральны сабор Вяліка-Тырнава, пабудаваны ў 1844 годзе.

У 1879 годзе Тырнава была прынята першая, Тырнаўская канстытуцыя Балгарыі.

На 1893 год у горадзе было 12 800 жыхароў. Ад турэцкага насельніцтва, якое складала раней палову насельніцтва горада, да канца XIX стагоддзя ў Тырнава заставалася толькі 700 чалавек. Значная ў турэцкую эпоху прамысловасць Тырнава ў канцы XIX стагоддзя знаходзілася ў заняпадзе, толькі гандаль меў па-ранейшаму некаторае значэнне. У горадзе размешчана рэзідэнцыя мітрапаліта. Каля горада знаходзіцца манастыр Ляскавец з багаслоўскім вучылішчам.

Дэмаграфія

правіць
Год Насельніцтва
1985 69 223
1992 67 540
2000 64 513
2005 66 228
2010 67 099

Насельніцтва горада паводле даных на 2011 год складае 73443 чалавек і працягвае расці[2] Паводле нацыянальнага і рэлігійнага складаў пераважная большасць — праваслаўныя балгары, а таксама туркі—мусульмане, як балгарамоўныя, так і тыя, што захоўваюць турэцкую мову, і цыганы.

 
Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход»

У старадаўняй частцы горада размешчана большая частка мясцовых музеяў, цікавасць сярод якіх уяўляюць Археалагічны музей, Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход», Музей новай і найноўшай гісторыі, Сарафкін дом, Дом-музей П. Р. Славейкава, заезны двор Стамбалова, заезны двор Хаджы Ніколі і іншыя[3].

Адукацыя

правіць

У горадзе размешчаны дзве буйныя навучальныя ўстановы — Велікатырнаўскі ўніверсітэт імя Св. Кірыла і Св. Мяфодзія [4], і ваенны ўніверсітэт імя Васіля Леўскага. Пры Велікатырнаўскім ўніверсітэце штогод праводзяцца трохтыднёвыя міжнародныя семінары па балгарыстыцы [5].

Славутасці

правіць
 
Вяліка-Тырнава.

Гарады-пабрацімы

правіць
 

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

правіць