Вялікія Князікоўцы
Вялі́кія Князіко́ўцы[1] (трансліт.: Vialikija Kniazikoŭcy, руск.: Великие Князиковцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Вёска
Вялікія Князікоўцы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ другой палове 17 ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.
У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.
У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 357 жыхароў.
Далучана в. Жыжма, ад якой захавалася да нашых дзён Пакроўская царква.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце[2]. У 1970 г. 112 двароў, 370 жыхароў. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя».
Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.
Славутасці
правіцьНасельніцтва
правіць- 1999 — 118 двароў, 268 жыхароў.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Вялікія Князікоўцы на Радзіма.орг
Літаратура
правіць- Вялікія Князікоўцы на Віртуальнай Івейшчыне Архівавана 22 ліпеня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікія Князікоўцы