Вялікія Лётцы (трансліт.: Vialikija Liotcy) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета.

Вёска
Вялікія Лётцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 411 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
21(2)
Паштовы індэкс
211315
Аўтамабільны код
2
Вялікія Лётцы на карце Беларусі ±
Вялікія Лётцы (Беларусь)
Вялікія Лётцы
Вялікія Лётцы (Віцебская вобласць)
Вялікія Лётцы

Геаграфія правіць

Размешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе Р151, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы.

Гісторыя правіць

Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[1], да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 524 жыхары, 163 двары (1996)

Батанічны сад правіць

Батанічны сад быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў[2].

У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў дэлектус  (руск.), вёў абмен насеннем.

Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся асобныя асобнікі ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), вольха шэрая (Alnus incana f. acuminata), клён палявы (Acer campestre), Populus ×petrowskiana, а таксама зараснікі Syringa josikaea, Rubus odoratus і інш.

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн., 1989. — С. 514. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
  3. Усадьба Адамовых

Літаратура правіць

Спасылкі правіць