Сітцы

аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вялікія Сітцы)

Сі́тцы[1] (трансліт.: Sitcy, руск.: Ситцы), да 1971 года Вялікія Сітцы (у жыцці абедзве назвы і цяпер ужываюць паралельна) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сітцаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Докшыц, за 220 км ад Віцебска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтамабільнай дарозе Докшыцы — Мядзел[2].

Аграгарадок
Сітцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
323
Насельніцтва
782 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
Сітцы на карце Беларусі ±
Сітцы (Беларусь)
Сітцы
Сітцы (Віцебская вобласць)
Сітцы

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва Сітцы ландшафтнага характару і паходзіць ад зараснікаў водных і прыбярэжных раслін — сітняка[3] і сітніка[4][5]. Вялікія — характарыстыка памераў паселішча, у адрозненне суседніх Малых Сітцоў. Вялікія Сітцы афіцыйна перайменавалі на Сітцы ў 1971 годзе, але старую назву працягваюць ужываць на дарожных знаках.

Гісторыя

правіць
 
Брама сядзібна-паркавага комплекса Дамейкаў у Сітцах

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Паселішча Сітцы ўзнікла не пазней за сярэдзіну XVI ст. ва ўладаннях, якія імаверна з 1485 года належалі троцкаму ваяводзе Багдану Саковічу. Пасля смерці пана Багдана (1491) уладанні спадкавала дачка Альжбэта, жонка Мікалая Радзівіла.

Цэнтрам названых уладанняў быў двор Валкалата, які ўпершыню згадваецца пад 1522 годам. Дачка Мікалая Радзвіла — Алена, якая спадкавала валкалацкія ўладанні, выйшла замуж за Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча, які памёр у 1542 годзе.

Упершыню Сітцы згадваюцца ў 1558 годзе пры падзеле спадчыны Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча. Сітцы былі «дворцам» маёнтка Валкалата. Да дворца Сітцы належалі 23 сям’і падданых, панцырны баярын Мікалай Доктар і «чэлядзь нявольная» ў двары. Пры падзеле дворац Сітцы быў адлучаны ад валкалацкіх уладанняў і далучаны да маёнтка Даўгінава, які быў прызнаны ўласнасцю Соф’і Слуцкай, якая выйшла замуж за Юрыя Хадкевіча[6].

У 1567 годзе «дварэц» Сітцы, паміж Ваўкалатай і Порплішчам, належаў да Даўгінаўскага «двара» Юрыя Хадкевіча[7].

Паводле рэестру падымнага за 1690 год, маёнтак належаў ужо Уладзіславу Бжастоўскаму. У 1710 годзе пабудавана драўляная Георгіеўская царква.

У 2-й палове 1750-х гадоў тагачасны ўладальнік Міхал Бжастоўскі заклаў на месцы старой новую рэзідэнцыю — «новаўзнесены палац і ўсё дворнае забудаванне»[8]. Палац страчаны ў ХІХ стагоддзі, ад яго захаваліся цагляныя калоны ўваходнага порціка, наступныя гаспадары захоўвалі іх як памятку, а таксама сутарэнні. Таксама ад рэзідэнцыі Міхала Бжастоўскага захавалася ўязная брама ў стылі віленскага барока, руіны двух будынкаў, сажалкі, частка дрэўных насаджэнняў.

Расійская імперыя

правіць

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў Расійскай імперыі, цэнтр Сітцаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1798 годзе Сітцы купіў Тадэвуш Дамейка (1762—1838; дзядзька Ігнацыя Дамейкі). Наступным уладальнікам быў сын Тадэвуша — Аляксандр Стэфан Дамейка (1804—1878). Палац Бжастоўскіх згарэў яшчэ пры Тадэвушы ў 1830 годзе, да цяперашняга часу ад яго захаваліся толькі цагляныя калоны порціка. У сярэдзіне XIX ст. Аляксандр Дамейка на новым месцы побач пабудаваў драўляную партэравую сядзібу. Да сядзібнага дому прымыкаў зашклёны павільён з шатровым дахам пад аранжарэю і зімовы сад, парк вакол займаў плошчу 8 га.

Аляксандр памёр бяздзетным і да канца XIX ст. маёнтак спадчынай перайшоў яго пляменніку Вацлаву Дамейку (1854—1935). Пры Вацлаве ў Сітцах працавала цагельня, якая вырабляла цэглу, кафлю і дахоўку (кафля мясцовай вытворчасці і цяпер сустракаецца ў Сітцах). У 1913 годзе пабудавана новая каменная Георгіеўскай царква.

Найноўшы час

правіць

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР. Апошняй уласніцай з Дамейкаў была сястра Вацлава — Вікторыя Леонія Дамейка (1858—1954), жонка Станіслава Паплаўскага, якая з’ехала, каб не застацца на тэрыторыі, што пераходзіла пад кантроль СССР. Маёнтак канфіскавалі, у 1940 годзе на яго аснове створаны саўгас «Сітцы».

У 1940 годзе каля вёскі пабудаваны запасны аэрадром ВПС РСЧА[9] «Вялікія Сітцы». Першымі днямі савецка-германскай вайны тут базіраваўся 43-і ббап 12-й бад, які здзяйсняў баявыя вылеты ў раёны Сувалак, Друскенінкая, Тракая-Вільнюса, Вільнюса-Ашмян і Ашмян-Валожына па бамбардзіроўцы і штурмоўцы калон праціўніка. Аэрадром выяўлены авіяразведкай Люфтвафэ і атакаваны другой паловай дня 25.6.1941 года, на зямлі знішчаны і пашкоджаны шэсць Су-2[ru] і два Р-Z[ru], а 20:00 полк перабазіраваўся на аэрадромы каля Траўнікаў і Бецкага, а 21:20-21:30 праціўнік зноў атакаваў ужо пустое месца. Прынамсі з першых дзён ліпеня 1941 года і на працягу акупацыі аэрадром выкарыстоўвалі падраздзяленні Люфтвафэ (II./LG2, I./KG2, II./KG2, III./KG2 і інш.), персанал кватэраваў ў Сітцах і ваколіцах (паводле матэрыялаў вуснай гісторыі[en]). З верасня 1943 года да абслугоўвання аэрадрома прыцягвалі італьянскіх ваеннапалонных з лагера каля станцыі Параф’янава, іх расстралялі каля фальварка Ходараўка вясной 1944 года перад адступленнем.

У 1944 годзе савецкія партызаны спалілі сядзібу Дамейкаў.

У XXI стагоддзі вёсцы нададзены статус аграгарадка. Мясцовы саўгас рэарганізаваны ў прыватнае прадпрыемства.

Краязнаўства

правіць

На сайце мясцовай школы апублікаваны сабраныя вусныя матэрыялы па гісторыі Сітцаў і ваколіц.[10]

Насельніцтва

правіць
  • 2001 год — 782 жыхары, 323 двары[2].

Інфраструктура

правіць
  • Сярэдняя школа[4]
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі[2]

Славутасці

правіць
 
Сітцаўскі дуб-волат

Вядомыя асобы

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. https://orda.of.by/.lib/zhuchkevich/ktsb/344
  4. а б https://sitzy.schools.by/pages/dasleda Архівавана 4 лютага 2022.
  5. https://knihi.com/none/Encyklapiedyja_pryrody_Bielarusi_djvu.zip.html#EP1.djvu_
  6. Lietuvos Metrika. Knyga 37. Vilnius 2011. — старонкі 192—193.
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 42-59; 70-71.
  8. Archiwum Głowne Akt Dawnych. Zespół 354 (Archiwum Radziwiłłów), seria 23, jednostka t.61 p.13, k. 10
  9. http://aircraft-museum.ucoz.ru/publ/aehrodromy_v_belarusi/shifry_aehrodromov_zovo_1941g/3-1-0-3
  10. https://sitzy.schools.by/pages/legendy-padann Архівавана 4 лютага 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць