Лоўчы вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Вялікія лоўчыя літоўскія)

Лоўчы вялікі літоўскі (па-лацінску: venator, praefectus venationum) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем.

Урад існаваў з 15 стагоддзя. З канца 16 стагоддзя лоўчы гаспадарскі, пазней лоўчы вялікі ВКЛ, меў намесніка — лоўчага надворнага (падлоўчага), З канца 17 стагоддзя — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.

Спіс вялікіх лоўчых літоўскіх

правіць
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Лоўчыя ВКЛ
Мішко Вештаровіч 1466
Ян Мішкавіч 1487
Леў Векневіч 1496
Марцін Храптовіч 1504 люты
1509
Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх
Мікалай Пац 1509 1544 Адначасова падкаморы ВКЛ (з 1529)
Паступіў на падляшскага ваяводу
Мікалай Радзівіл Руды 1546 1554
Вялікія лоўчыя літоўскія
Рыгор Багданавіч Валовіч 1567 1574 Адначасова ваявода смаленскі (з 1571)
Мікалай Радзівіл 1574 18 кастрычніка
1579
Паступіў на новагародскага ваяводу
Мікалай Нарушэвіч 23 ліпеня
1582
10 лютага
1588
Паступіў на жамойцкага кашталяна
Рыгор Юзафавіч Валовіч 1591 1591
Ян Нарушэвіч 1592 1613
Крыштаф Нарушэвіч 1613 1624 Адначасова надворны, з 1618 - вялікі літоўскі падскарбі
Ян Кароль Нарушэвіч 23 сакавіка
1624
1629
Крыштаф Завіша 25 кастрычніка
1629
27 мая
1637
Паступіў на вялікага літоўскага пісара
Пётр Кароль Ісайкоўскі 12 мая
1637
27 мая
1640
Памер
Мікалай Ісайкоўскі 29 мая
1640
1649 Памер
Ян Тэадор Майдэл 1649 1667
Андрэй Тызенгаўз 1667 1673 Памер
Юзаф Багуслаў Слушка 1673 1675 Паступіў на вялікага літоўскага харужага
Эрнест Дэнгаф 3 лютага
1676
1683 Паступіў на віленскага кашталяна
Ян Казімір Кірдзей 1683 1684 Паступіў на троцкага кашталяна
Ян Казімір Валовіч чэрвень
1684
1692 Паступіў на вялікага літоўскага абознага
Францішак Міхал Дэнгаф 10 лютага
1692
1696 Памер
Станіслаў Эрнест Дэнгаф 27 верасня
1697
чэрвень
1704
Паступіў на вялікага кароннага мечніка
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі 11 чэрвеня
1704
1710 Паступіў на вялікага літоўскага стражніка
Рыгор Юзаф Катовіч 1710 1724 Памер
Ян Міхал Салагуб 24 сакавіка
1724
16 снежня
1731
Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
Міхал Алойзы Савіцкі 16 снежня
1731
студзень 1732 Памер
Фабіян Казімір Шаняўскі 11 сакавіка
1732
22 лістапада
1734
Памер
Фердынанд Плятэр 27 студзеня
1735
31 сакавіка
1739
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
Міхал Антоні Сапега 31 сакавіка
1739
26 лістапада
1746
Паступіў на падляшскага ваяводу
Ігнацы Воўк-Ланеўскі 26 лістапада
1746
1761 Памер
Антоні Забела 6 мая
1761
1775
Юзаф Забела сакавік
1775
11 ліпеня
1793
Паступіў на польнага літоўскага гетмана
Юзаф Дамінік Касакоўскі 13 студзеня
1794
1795 Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.