Вялікія раўніны
Вялікія раўніны (анг.: Great Plains) — перадгорнае плато ў ЗША і Канадзе, на ўсход ад Скалістых гор. Вышыня 700—1800 м над узроўнем мора. Даўжыня каля 3600 км, шырыня ад 500 да 800 км.
Вялікія раўніны | |
---|---|
Названа ад | раўніна |
Кантынент | Паўночная Амерыка |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | раўніна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьНа Вялікіх раўнінах размешчаны тэрыторыі канадскіх правінцый Альберта, Манітоба і Саскачэван і амерыканскіх штатаў Нью-Мексіка, Тэхас, Аклахома, Каларада, Канзас, Небраска, Ваёмінг, Мантана, Паўночная Дакота і Паўднёвая Дакота.
Вялікія раўніны з поўначы на поўдзень дзеляцца на такія асноўныя зоны: плато Місуры, цэнтральныя Высокія раўніны, плато Льяна-Эстакада і Эдуардс. У шэрагу раёнаў назіраецца эрозія горных парод. На поўдні пераходзяць у Мексіканскае нагор’е.
Клімат у межах раўнін кантынентальны. Расліннасць стэпавая (прэрыі).
Зноскі
- ↑ а б Geographic Names Information System — 2018.