Вялікі-Праслаў
Вялі́кі-Прасла́ў (балг.: Велики Преслав, да 1878 — Эскі-Стамбул) — горад у Балгарыі, у Шуменскай вобласці, на левым беразе ракі Галяма-Камчыя.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Аднайменная сталіца Першага Балгарскага царства з 893 па 971 гады знаходзілася ў 3 км ад сучаснага горада.
Гісторыя
правіцьУ 3 кіламетрах на поўдзень ад Праслава знаходзяцца разваліны аднайменнага старажытнага горада — сталіцы Першага Балгарскага царства.
Сталіца Першага Балгарскага царства
правіцьУ 893 годзе пасля звяржэння Уладзіміра Расатэ, новы балгарскі цар Сімяон Вялікі пераносіць сталіцу ў горад Праслаў, якая ў процівагу старой язычніцкай сталіцы Пліска, становіцца цэнтрам хрысціянізацыі Балгарыі.
У 919 годзе на царкоўным саборы ў Праславе была абвешчана аўтакефалія Балгарскай Царквы і ўзвядзенне яе ў ранг патрыярхата.
У 968 годзе горад разам з усёй Балгарыяй, відавочна, акупаваў кіеўскі князь Святаслаў Ігаравіч. Сталіцай Святаслаў зрабіў горад Пераяславец, тоеснасць якога з Праславам не ўсталявана.
У 971 годзе візантыйскія войскі Іаана Цымісхія захопліваюць Праслаў, і Усходняя Балгарыя ўваходзіць у склад імперыі (гл. Руска-візантыйская вайна 970—971 гадоў).
Другое Балгарскае царства
правіцьУ XI—XII стст., у перыяд візантыйскага валадарства, горад знаходзіўся ў стане заняпаду. Пасля паўстання братоў Пятра і Асеня ўплыў Праслава часткова аднаўляецца. Іван Асень кіраваў краінай з Тырнава, цэнтра паўстання, а яго брат Пётр з Праслава, сімвала аднаўлення Балгарскай дзяржаўнасці. У выніку ў якасці сталіцы канчаткова быў выбраны Тырнава і горад паступова пачаў пусцець. У канцы XIII стагоддзя горад быў канчаткова разбураны татарамі і апошнія жыхары Праслава перасяліліся на новае месца, тэрыторыю сучаснага Праслава.
Насельніцтва
правіць
|
Музей Вялікі-Праслаў
правіцьЗ канца XIX стагоддзя ў горадзе праводзяцца рэгулярныя археалагічныя раскопкі. Праслаў складаўся з дзвюх частак — знешняга горада, акружанага каменнай сцяной, вышынёй да 10 метраў і таўшчынёй 3,25 метраў з брамай і вежамі, і ўнутранага горада — комплексу царскіх будынкаў, таксама акружанага каменнай сцяной. Ва ўнутраным горадзе даследаваны руіны палацаў, складзеных з буйных камянёў (у тым ліку Вялікага палаца ці так званай Троннай палаты з рэшткамі калон, пліт з разьбяным раслінным арнаментам і пола з мармуру і парфіра). У вакольным горадзе — рэшткі жылых дамоў, майстэрняў, а таксама так званай Залатой (Круглай) царквы (X стагоддзе) з атрыумам і прытворам, багата ўпрыгожанай мармурам, мазаікамі, паліванымі ўзорнымі керамічнымі пліткамі. У наш час на тэрыторыі старажытнага горада знаходзіцца нацыянальны гісторыка-археалагічны музей Вялікі-Праслаў.
Галерэя
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-1998.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-1999.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2000.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2001.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2002.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2003.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2004.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2005.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2006.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2007.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2008.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2009.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2010.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2011.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2012.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2013.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2014.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2015.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2016.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2017.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2018.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr-2019.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2020_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/tadr2020.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2021_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2021_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-09-2021_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15.12.2021_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2022_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2022_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-09-2022_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-12-2022_2.txt
- ↑ а б https://grao.bg/tna/t41nm-15-03-2023_2.txt
- ↑ а б https://grao.bg/tna/isnt41nm-15-06-2023-2.txt
- ↑ а б https://grao.bg/tna/isnt41nm-15-09-2023-2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-12-2023_2.txt
- ↑ а б https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2024_2.txt
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі-Праслаў
- Нацыянальны гісторыка-археалагічны музей Вялікі-Праслаў Архівавана 17 ліпеня 2012.
- Статыстыка насельніцтва
- Николов, А., Генова, Л. Едно английско описание на Преслав от 1702 г. и неговият автор Едмънд Чишъл. — В: Средновековният българин и «другите». Сборник в чест на 60-годишнината на проф. дин Петър Ангелов. Съст. А. Николов, Г. Николов. С., 2013, 373—381