Вялікі Бар’ерны востраў

(Пасля перасылкі з Вялікі Бар'ерны востраў)

Вялікі Бар'ерны востраў (англ.: Great Barrier Island), або Аатэа (маары: Aotea) — востраў на поўначы Новай Зеландыі, шосты па велічыні ў краіне. Плошча — 285 км². Насельніцтва (2013 г.) — 939 чал.

Вялікі Бар’ерны востраў
англ. Great Barrier Island, маары Aotea
Ландшафты
Ландшафты
Характарыстыкі
Плошча285 км²
Насельніцтва939 чал.
Шчыльнасць насельніцтва3,29 чал./км²
Размяшчэнне
36°11′43,90″ пд. ш. 175°24′08,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Вялікі Бар’ерны востраў (Новая Зеландыя)
Вялікі Бар’ерны востраў
Вялікі Бар’ерны востраў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Карта

Вялікі Бар’ерны востраў месціцца ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 17 км ад усходняга узбярэжжа Паўночнага вострава.

Мае вулканічнае паходжанне. Скалы вакол берагавой лініі, у цэнтральным і паўднёвым раёнах пачалі ўтварацца каля 18 млн гадоў таму. Цэнтральная частка ўтворана ў выніку дзейнасці больш маладых вулканаў 10 — 3 млн гадоў таму. У нашы дні рэшткі іх вывяржэнняў сфарміравалі горны хрыбет. На стварэнне вострава аказалі ўплыў ледавікі, якія пакідалі прыбярэжныя адклады і рэгулявалі ўзровень акіяна. Канчаткова Вялікі Бар’ерны востраў адлучыўся ад Паўночнага пасля заканчэння апошняга ледавіковага перыяда.

Найвышэйшы пункт — гара Хіракімата (621 м) у цэнтральнай частцы. Усходняе ўзбярэжжа складаюць пясчаныя залівы і вусці рэк, заходняе — крутыя горныя схілы і рачныя нізіны. Паблізу Вялікага Бар’ернага вострава знаходзяцца некалькі меншых па памерах астравоў, у тым ліку Малы Бар’ерны востраў.

З карысных выкапняў пэўную важнасць маюць тэрмальныя воды. У 1841 - 1867 гг. на Вялікім Бар'ерным востраве здабывалі медзь, у 1890-я гг. — срэбра і золата.

Клімат мяккі вільготны. Тэмпература на працягу года вагаецца ад +6 °C да +22 °C. Найбольш вільготны месяц — чэрвень, калі колькасць ападкаў дасягае 112 мм.

Прырода правіць

Да прыходу еўрапейцаў большая частка вострава была пакрыта лясамі каштоўнага араўкарыевага дрэва ка́ўры. Да 1914 г. яны былі знішчаны лесарубамі. Захаваліся толькі рэшткі первароднага лесу, які складаецца з метрасідэрасаў, міртавых, астравых дрэў. У 1976 - 1987 гг. было пасаджана 150 тысяч парасткаў каўры. Большая частка вострава пакрыта хмызнякамі і акультуранымі пашамі. Маюцца водна-балотныя ўгоддзі (каля 405 га), на ўсходзе — прыбярэжныя выдмы.

Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі і паўзунамі. Дзякуючы чалавечай актыўнасці на востраве з'явіліся здзічэлыя каты, козы і свінні. У нашы дні захаваліся толькі каты, з якімі вядзецца барацьба.

Каля 60% тэрыторыі Вялікага Бар’ернага вострава знаходзіцца пад аховай дзяржаўнай лясной службы.

Гісторыя правіць

Згодна легендам маары, Вялікі Бар’ерны востраў быў адным з першых месцаў Новай Зеландыі, адкрытых палінезійскім мараплаўцам Купэ. Ён даў яму назву Aotea («белае воблака»). Продкі маары перасяліліся ў перыяд сярэднявечча. Захаваліся рэшткі іх ваенных умацаванняў ра, палеткаў і ямы для харчовых адыходаў.

У 1769 г. востраў быў адкрыты Джэймсам Кукам. З пачатку XIX ст. на ім спыняліся еўрапейскія кітабоі і здабытчыкі вустрыц. У 1838 г. маары прадалі яго амерыканскаму авантурысту Вільяму Вэбстэру, які разам з брытанскімі кампаньёнамі распачаў у 1841 г. здабычу медзі, перавёз сюды свойскую жывёлу. У 1844 г. брытанскія ўлады адмянілі ўгоду з В. Вэбстэрам, але праз кароткі час востраў зноў быў набыты брытанскім прадпрымальнікам Фрэдэрыкам Уітакерам. Тут сяліліся каланісты, якія атрымоўвалі землю за былую службу.

У 1855 г. здабыча медзі была перададзена спецыяльна створанаму канцэрну «Barrier Copper Mining Co». Праз 10 гадоў, калі запасы руды скончыліся, канцэрн прадаў ці перадаў за абавязкі зямельныя надзелы перасяленцам або супрацоўнікам. У 1890 г. былі знойдзены радовішчы срэбра і золата, што паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю. У 1899 г. пачала развівацца вытворчасць піламатэрыялаў. У міжваенны перыяд гэтыя віды эканамічнай дзейнасці практычна спыніліся. Астравіцяне былі вымушаны развіваць жывёлагадоўлю. У пасляваенны перыяд узнікла турыстычная індустрыя.

Інфраструктура правіць

На Вялікім Бар’ерным востраве месціцца 8 сталых паселішчаў. Найбуйнейшыя Трайфена і Порт-Фіцрой знаходзяцца на заходнім узбярэжжы і звязаны паромнай пераправай з Оклендам. У паселішчы Клэрыс дзейнічаюць медыцынскі цэнтр і аэрадром. Самалёты некалькіх авіякампаній злучаюць Вялікі Бар’ерны востраў з Оклендам. Унутраны грамадскі транспарт адсутнічае.

Асноўныя галіны эканомікісельская гаспадарка, праца ў лясным дэпартаменце і абслугоўванне турыстаў. На востраве няма буйных электрастанцый і прамысловасці. Мясцовыя жыхары карыстаюцца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

Спасылкі правіць