Вялікі Бор (Хойніцкі раён)

(Пасля перасылкі з Вялікі Бор, Хойніцкі раён)

Вялі́кі Бор[1] (трансліт.: Vialiki Bor, руск.: Великий Бор) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавета.

Аграгарадок
Вялікі Бор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 239 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Вялікі Бор на карце Беларусі ±
Вялікі Бор (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Вялікі Бор (Хойніцкі раён)
Вялікі Бор (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Вялікі Бор (Хойніцкі раён)

Знаходзіцца за 25 км ад Хойнікаў, 120 км ад Гомеля.

Гістарычныя звесткіПравіць

Вядомая з XVI ст. як вёска ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. З 1793 г. у Расійскай імперыі, сяло ў Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета. У 1866 годзе у вёсцы адкрылася народнае вучылішча. Дзейнічалі царква, млын. З 1919 года Вялікі Бор у складзе РСФСР, 3 1926 г. у складзе БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны 3 чэрвеня 1943 г. вёска была спаленая акупантамі, было загублена 36 яе жыхароў.

НасельніцтваПравіць

  • 1866—527 жыхароў, 58 двароў;
  • 1970—1120 жыхароў;
  • 1996—1239 жыхароў, 418 двароў.

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 383. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

СпасылкіПравіць