Вялікі Каўказ
Вялікі Каўказ — горная сістэма паміж Чорным і Каспійскім морамі, разам з Малым Каўказам складае горную краіну Каўказскія горы.
Вялікі Каўказ груз. დიდი კავკასიონი,чач.: Йоккха Кавказ, азерб.: Böyük Qafqaz | |
---|---|
![]() Вялікі і Малы Каўказ і Закаўказзе. Здымак НАСА | |
Тып | Горная сістэма |
Размяшчэнне | Расія, Грузія, Азербайджан |
Даўжыня | 1150 км |
Шырыня | 33 ... 180 км |
Найвышэйшая вяршыня | Эльбрус |
Вышыня вяршыні | 5642 м |
Вялікі Каўказ уяўляе сабою велічнае горнае збудаванне. Ён распасціраецца больш чым на 1 150 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, ад раёна Анапы і Таманскага паўвострава да Апшэронскага паўвострава на ўзбярэжжы Каспія, побач з Баку. Шырыня яго вагаецца ад 32 км у раёне Наварасійска да (максімальнай) 180 км у раёне мерыдыяна Эльбруса і 160 км у Дагестане.