Вялікі Стары Шклоў

вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Вялі́кі Стары́ Шклоў[1] (трансліт.: Vialiki Stary Škloŭ, руск.: Великий Старый Шклов) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Вёска
Вялікі Стары Шклоў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 79 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258828026
Вялікі Стары Шклоў на карце Беларусі ±
Вялікі Стары Шклоў (Беларусь)
Вялікі Стары Шклоў
Вялікі Стары Шклоў (Магілёўская вобласць)
Вялікі Стары Шклоў

Геаграфія правіць

Размешчана за 4 км на захад ад Шклова, 44 км ад Магілёва, З км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі МагілёўОрша. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ Серабранка (прыток Дняпра), на якой утвораны вадаём. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы ШклоўКруглае.

Гісторыя правіць

Пачатковы перыяд правіць

Каля вёскі на левым беразе Серабранкі (Шклавянкі) знаходзіцца гарадзішча IX—XVI ст., даследавана Г. В. Штыхавым (1964), В. М. Ляўко (1979, 2003), І. А. Марзалюком (2008—2010). Вызначана, што ў X — 1-й палове XVI ст. гарадзішча было цэнтрам акругі[2]—папярэднікам цяперашняга Шклова (спачатку «места Шклоўскага» або Новага Шклова).

Вялікае княства Літоўскае правіць

У 1535 годзе Шклоў спалены маскоўскім ваяводам B. Шуйскім[3]. У 1561 годзе І. Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Быхаве і Шклове»[2]. У 1563 і 1580 гадах зноў разбураны маскоўскімі войскамі[3]. У 1570-х гадах цэнтру графства Шклову нададзена магдэбургскае права і з гэтага часу за ім замацавана назва «места Шклоўскае»[2]. У 1563 годзе Я. Хадкевіч пабудаваў палац і кальвінскі збор, а ў 1619 годзе А. Хадкевіч заснаваў дамініканскі кляштар з вялікай бібліятэкай. Стары Шклоў згадваецца ў 1643 як сяло з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У 1654 годзе князь Трубяцкой атрымаў каля вёскі перамогу над гетманам Янушам Радзівілам, 23 верасня 1654 года рускія авалодалі Шкловам. У 1661 годзе заснаване шклоўскае праваслаўнае брацтва[3].

У 1668 годзе Шклоў спустошаны вялікім пажарам, пасля якога большая частка жыхароў перасялілася на правы бераг Дняпра[3], на месца, якое цяпер займаюць Рыжкавічы. Недакладныя звесткі пісьмовых крыніц аб ваенных падзеях, гарадскіх пажарах, пераносе паселішча на новае месца спрыялі таму, што «места Шклоўскае» 2-й паловы XVI — 1-й пал. XVIII ст. атаяснялі як са Старым, так і з Новым Шкловам (сучасным Шкловам)[2].

У 1695 годзе ў Старым Шклове 29 двароў. У 1771 годзе цэнтр войтаўства[3].

Расійская імперыя правіць

Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. З 1777 года ўладанне генерала C. Г. Зорыча.

У 1785 годзе драўляныя гасподскі дом і царква. У 1874 годзе адкрыта земская школа. Паводле перапісу 1897 года ў Шклоўскай воласці Магілёўскага павета.

У 1897 годзе дзейнічалі млын, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, 2 царквы, раз на год праводзіўся кірмаш.

Найноўшы час правіць

На пачатку XX ст. існавалі сяло, мястэчка і сядзіба, у якой дзейнічаў млын. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені (у 1925 годзе 99 вучняў). З 20 жніўня 1924 года ў Шклоўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1991 годзе ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Зароўцы). Дзейнічалі пачатковая школа, клуб, аўтаматычная тэлефонная станцыя. З 2007 года вёска ў складзе ЗАТ «Шклоўскі аграсервіс».

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з захаду крывалінейных вуліц (дзве на захад ад вадаёма, адна на поўнач), арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўначы гаспадарчы сектар.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшы́ Стары́ Шклоў, Стары́ Шклоў
  2. а б в г Шклоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 418—419. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  3. а б в г д Вялікі Стары Шклоў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.
  4. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 104v.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць