Страсны тыдзень

(Пасля перасылкі з Вялікі Тыдзень)

Страсны тыдзень (таксама Вялікі Тыдзень[1][2] і Святы тыдзень[крыніца?]) — у хрысціянскім літургічным годзе — тыдзень перад Вялікаднем. Страсны тыдзень уключае ў сябе апошні тыдзень Вялікага пасту, а таксама Вербніцу, Вялікую сераду, Вялікі чацвер (Страсны чацвер), Страсную Пятніцу (Святая Пятніца), і Святую суботу, але не ўключае Вялікдзень, які лічыцца пачаткам новага літургічнага тыдня.

Трыўмфальны ўезд Ісуса ў Іерусалім падчас Вербнай нядзелі дае пачатак Страсному тыдню (Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага)

Дні Страснога тыдня правіць

Вербніца правіць

Вербніца святкуецца ў гонар трыўфальнага ўвахода Ісуса ў Іерусалім, падчас якога народ вітаў Хрыста пальмавым лісцем (і іншымі, напрыклад, аліўкавымі галінамі). Цэрымонія добраславення звычайна праводзіцца па-за царквой і ўключае ў сябе чытанне тэкстаў Евангелля пра тое, як Ісус пакорліва уехаў у Іерусалім на асле, якая нагадвала пераможную працэсію Давіда, і як людзі змяшчалі галіны на зямлю перад Ім. Адразу ж пасля гэтага святочнага ўваходу Ісуса ў Іерусалім, Ён пачынае Свой шлях да крыжа. Гэта суправаджаецца працэсіяй або ўрачыстым ўваходам ў царкву, калі яе ўдзельнікі трымаюць ў руках сваіх блаславёныя галінкі. Імша або багаслужэнне ўключае ў сябе чытанне пра Мукі Хрыстовы, апавяданне арышту, пакут і смерці Ісуса згодна апавяданняў аднаго з сінаптычных Евангелляў.

З Панядзелка па Сераду правіць

У дні паміж Вербніцай і Святым чацвяргом вядомыя як Святы панядзелак, Святы аўторак і Святая серада. У Евангеллях пералічаны падзеі, якія адзначаюцца ў гэтыя дні:

  • У панядзелак, згодна Евангеллям адбылося памазанне Ісуса ў Віфаніі (Ян 12:1-11), якое, аднак, адбылося да пачатку Вербніцы, апісанай у Евангеллі ад Яна 12:12-19.
  • У аўторак, Евангелле нагадвае прадказанне аб здрадзе Іуды і адрачэнні Пятра ад Ісуса (Ян. 13:21-38).
  • У сераду, Евангелле пераказвае гісторыю Іуда з арганізацыі яго здрады Ісуса іудзейскім першасвятарам (Матфея 26:14-25).

Святы чацверг правіць

У гэты дзень ладзіцца імша ў памяць аб Апошняй Вячэры Ісуса з дванаццаццю апосталамі, падчас якой была заснавана Эўхарыстыя і запаведзь братэрскай любові, што Ісус даў пасля мыцця ног Сваіх вучняў.

У гэты дзень могуць званіць усе званы царквы, у тым ліку алтарныя званы. У цэрквах адразу ж пасля пропаведзі святар робіць абрад абмывання ног нявызначанай колькасці людзей, звычайна дванаццаць, спасылаючыся на лік апосталаў.

Святая пятніца правіць

Вечар літургічнага святкавання Страснога чацверга пачынаецца першы з трох дзён Вялікоднага Трыдуума, які працягваецца ў атмасферы літургічнай жалобы на працягу наступнага дня. У рымска-каталіцкай і англіканскай цэрвах Страсная пятніца з’яўляецца посным днём, звычайна дазваляецца мець толькі адзін поўны абед і, у выпадку неабходнасці, два невялікія закускі, якія разам не робяць поўны абед. У некаторых краінах адбываюцца шэсці са статуямі, якія прадстаўляюць Страсці Хрыстовы.

Святая субота правіць

У гэты дзень не праводзіцца імша. Святкаванне Вялікадня пачынаецца пасля заходу сонца. У Вялікую суботу Царква чакае ля Труны Гасподняй ў малітве і посце, молячыся пра Яго Пакуты і смерць, і Яго Сашэсце ў пекла, і ў чаканні Яго ўваскрэсення. Царква устрымліваецца ад імшы, толькі пасля ўрачыстай усяночнай, чакаючы ноччу Уваскрасення, калі прыйдзе час для велікоднай радасці.

Славянскія традыцыі правіць

У народзе на працягу ўсяго тыдня ішла падрыхтоўка да галоўнага свята: мылі сталы, лаўкі, крамы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а таксама і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу, вытрэсвалі палавікі, перемывалі посуд. З чацвярга да суботы ішла падрыхтоўка ля печы і ў двары: гаспадыні пяклі велікодныя кулічы, фарбавалі яйкі, запякалі мяса; мужчыны ставілі арэлі, нарыхтоўвалі дровы на час свята і інш. Сяляне стараліся быць нешматслоўнымі. Як і на працягу ўсяго паста, пазбягалі гучных вулічных спеваў, не было вулічных гульняў і карагодаў. Па павер’ях балгараў, за выкананнем традыцый сачылі самавілы. Лічылася, што страсны тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Згодна з славянскімі традыцыямі, перад Велікднём або пасля яго, продкі вяртаюцца на зямлю, дзе знаходзяцца на працягу некаторага часу.

На Палессі Страсны тыдзень таксама называўся Русальным.

Зноскі

  1. Вялікі Тыдзень(недаступная спасылка). Часасловец. Пераклады а. Аляксандра Надсана (2008). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 5 красавіка 2021.
  2. Душпастырскія прапановы для вернікаў на Вялікі Тыдзень(недаступная спасылка). Газета «ЦАРКВА» (4 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 5 красавіка 2021.

Спасылкі правіць