Вялікі адронны калайдар


Вялі́кі адро́нны кала́йдар, ВАК (таксама Вялікі адронны паскаральнік; англ.: Large Hadron Collider) — самы вялікі ў свеце паскаральнік зараджаных часціц (пратонаў, цяжкіх іонаў), а таксама створаны для вывучэння вынікаў іх сутыкненняў. Знаходзіцца ў Еўрапейскім Савеце Ядзерных Даследаванняў каля Жэневы. ВАК размяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швейцарыі.

Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі
Стандартная мадэль
Дэтэктары і прадпаскаральнікі ВАК
Траекторыя пратонаў p (і цяжкіх іонаў свінцу Pb) пачынаецца ў лінейных паскаральніках (у пунктах p і Pb, адпаведна). Затым часціцы трапляюць у бустар пратоннага сінхратрона (PS), праз яго — у пратонны суперсінхратрон (SPS) і, нарэшце, непасрэдна ў тунэль ВАК.
Дэтэктары TOTEM і LHCf, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарамі CMS і ATLAS, адпаведна.
Карта з нанесеным на яе размяшчэннем Калайдара

Вялікі адронны калайдар з'яўляецца самай вялікай штучнай машынай ў свеце. Яго структурныя элементы знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 метраў пад зямлёй.[2]

Сінхратрон прызначаны разганяць пратоны з энергіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часціцу.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элементарных часціц: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.

Першыя выпрабаванні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 года.[4]

Гісторыя правіць

Першыя прапановы аб пабудове адроннага калайдара з'явіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна ўхваленыя праз 10 гадоў, яго папярэднікам быў вялікі электронна-пазітронны калайдар, які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 года з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі еўрапейскіх краін, але ў выніку будовы ВАК праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 года электронна-пазітронны калайдар быў зачынены. 10 верасня 2008 гоа пачаў сваю працу паскаральнік ВАК, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазітронны калайдар. Для кіравання пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых магніты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 года. Магніты працуюць пры тэмпературы 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджання выкарыстоўваецца вадкі гелій. Будаўніцтва лініі ахалоджання скончана 19 лістапада 2006 года. 19 верасня 2008 года высветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджанне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш года, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоны.[5]

Пасля серыі рамонтаў 20 лістапада 2009 года паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакалася, што да студзеня — лютага 2010 года энергія пучкоў пратонаў, рухаючыхся па танэлю паскральніка, дасягне 7 тэраэлектронвольт (ТэВ) ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за ранейшыя вынікі[6].

14 лютага 2013 года калайдар быў спынены для мадэрнізацыі да канца 2014 года.

Зноскі

Спасылкі правіць