Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (руск.: Большая золотая медаль имени М. В. Ломоносова) — вышэйшая ўзнагарода Расійскай акадэміі навук. Штогод прысуджаюцца два Вялікія залатыя медалі імя М. В. Ламаносава — адзін расійскаму і адзін замежнаму навукоўцу за выдатныя дасягненні ў галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук. Экспертная камісія знаходзіцца пры Прэзідыуме РАН.
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава | |
---|---|
Тып | навуковая ўзнагарода[d] і медаль |
Заснавальнік | Расійская акадэмія навук |
Краіна | |
Сайт | ras.ru/about/awards/lomo… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя медаля
правіцьЗалаты медаль імя М. В. Ламаносава заснаваны пастановай Савета Міністраў СССР ад 23 чэрвеня 1956 года № 851 з указаннем, што медаль прысуджаецца адзін раз у тры гады за выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
Аўтар дызайну медаля — савецкі мастак і скульптар Сяргей Цімафеевіч Канёнкаў.
У пастанове Прэзідыума АН СССР ад 3 жніўня 1956 г. № 400 пазначана, што медаль прысуджаецца савецкім навукоўцам. Пастановай Прэзідыума АН СССР ад 24 жніўня 1956 № 462 першым годам прысуджэння медаля ўсталяваны 1959 год. Апісанне медаля зацверджана пастановай Прэзідыума АН СССР ад 3 кастрычніка 1958 г. № 640. Палажэнне аб медалі зацверджана пастановай Прэзідыума АН СССР ад 24 лістапада 1967 г. № 909.
Пастановай Савета Міністраў СССР ад 7 ліпеня 1967 № 612 дазволена Акадэміі штогод прысуджаць два залатыя медалі — адзін савецкаму і адзін замежнаму вучонаму за выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук.
Пастановай Прэзідыума АН СССР ад 6 студзеня 1967 г. № 8 устаноўлена, што навукоўцы, удастоеныя залатога медаля імя М. В. Ламаносава, выступаюць з навуковымі дакладамі на гадавым Агульным сходзе Акадэміі навук СССР.
Пастановай Прэзідыума Расійскай акадэміі навук ад 26 мая 1992 г. № 177 устаноўлена: лічыць залатыя медалі імя М. В. Ламаносава вышэйшай узнагародай Расійскай акадэміі навук, якія прысуджаюцца адзін расійскаму і адзін замежнаму вучонаму з мэтай адзначыць выдатныя работы ў галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук.