Вялікі камень з адзнакай
Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды. Размешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырынёй 3,4 м, вышынёй над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб'ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта.
Вялікі камень з адзнакай | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць |

Паводле сведчанняў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 года пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.
Літаратура
правіць- Вялікі камень з адзнакай. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі камень з адзнакай