Стольнік вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Вялікі стольнік літоўскі)

Стольнік вялікі літоўскі — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім з сярэдзіны XV стагоддзя.

Стольнік у сярэднявечнай Еўропе

Загадваў сервіроўкі стала Вялікага князя літоўскага і падачай страў. Кіраваў падстоліямі. Пазней выконваў намінальныя функцыі.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1755—1764 гадах быў стольнікам вялікім літоўскім.

З канца XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім вядома пасада павятовага стольніка.

Спіс вялікіх стольнікаў літоўскіх

правіць
Стольнікі ВКЛ
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Ян 1447
Ян Войцехавіч Нарбут 1529
Януш Гальшанскі 1541 24 мая
1542
Паступіў на кіеўскага ваяводу
Нікадзім Цеханавецкі 1544 1545
Станіслаў Мікалаевіч Кязгайла 1545 1552 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Юрый Аляксандравіч Хадкевіч 1 верасня
1554
1555 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Сямён Гальшанскі 1555 1556 Памёр
Ян Геранімавіч Хадкевіч 1559 1566 Адначасова з 1563 жамойцкі староста.
Паступіў на вялікага літоўскага маршалка
Вялікія стольнікі літоўскія
Мікалай Дарагастайскі 23 сакавіка
1566
7 ліпеня
1576
Паступіў на полацкага ваяводу
Аляксандр Пронскі ліпень
1576
1587
Крыштаф Дарагастайскі 27 мая
1588
11 красавіка
1590
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Ян Глябовіч 19 верасня
1590
1604 Памёр
Крыштаф Весялоўскі 26 чэрвеня
1604
1620 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл 1620 1622 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Мікалай Весялоўскі 1623 31 сакавіка
1626
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Аляксандр Людвік Радзівіл 20 лістапада
1626
13 ліпеня
1630
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Крыштаф Сапега 17 ліпеня
1630
19 жніўня
1631
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Гедэон Міхал Трызна 19 жніўня
1631
1638 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Казімір Тышкевіч 1638 1642 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Багуслаў Юрый Слушка 1642 14 лютага
1645
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Фелікс Ян Пац 17 сакавіка
1645
28 красавіка
1646
Паступіў на вялікага літоўскага падкаморага
Вінцэнт Гасеўскі 28 красавіка
1646
14 верасня
1652
Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
Міхал Казімір Радзівіл 26 верасня
1652
10 студзеня
1653
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Крыштаф Патоцкі 12 студзеня
1653
15 лютага
1658
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Яўстах Казімір Валовіч 15 лютага
1658
1658 Памёр
Крыштаф Францішак Сапега 4 студзеня
1659
22 ліпеня
1661
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Марцыян Аляксандр Агінскі ліпень
1661
верасень
1665
Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Бенедыкт Павел Сапега 1665 1670 Паступіў на вялікага літоўскага крайчага
Станіслаў Казімір Радзівіл 1670 1679 Паступіў на вялікага літоўскага маршалка
Леў Васіль Сапега 1679 1681 Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Ян Генрык Бокум 1681 1685
Кароль Станіслаў Радзівіл 1685 1 кастрычніка
1686
Паступіў на вялікага літоўскага канюшага
Казімір Уладзіслаў Сапега 1686 снежань
1686
Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Ежы Станіслаў Сапега 1686 1703 Пазбаўлены пасады на Люблінскім сойме
Багуслаў Казімір Агінскі 1704 1706
Антоні Казімір Сапега 7 снежня
1706
1709
Павел Кароль Сангушка 1708 1709
Ежы Станіслаў Сапега 1709 29 сакавіка
1732
Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
Пётр Павел Сапега 29 сакавіка
1732
18 верасня
1744
Паступіў на смаленскага ваяводу
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі 18 верасня
1744
25 мая
1755
Паступіў на новагародскага ваяводу
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 26 мая
1755
7 верасня
1764
Абраны каралём Польскім і вялікім князем літоўскім
Юзаф Клеменс Чартарыйскі 14 снежня
1764
1795 Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць