Адкрыць галоўнае меню

«Вялікі тэатр — Нацыянальная опера» (польск.: Teatr Wielki – Opera Narodowa або Teatr Wielki w Warszawie, Вялікі тэатр у Варшаве) — тэатр у Варшаве, які знаходзіцца на Тэатральнай плошчы польскай сталіцы. Пабудаваны ў 1825—1833 гадах па праекце Антоніа Караці, быў урачыста адкрыты 24 лютага 1833 года операй «Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні.

Вялікі тэатр
Warszawa Teatr Wielki rzut prostoliniowy.jpg
Заснаваны 1833
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

Сцяг Польшчы Польшча, Варшава,

Тэатральная плошча, 1
Архітэктар Antonio Corazzi[d]
Дырэктар Вальдэмар Дамброўскі
Сайт www.teatrwielki.pl
Commons-logo.svg Вялікі тэатр на Вікісховішчы

Быў цалкам знішчаны немцамі ў перыяд Другой сусветнай вайны, адноўлены ў 1965 годзе. Тэатр мае дзве залы — вялікую на 1841 месца і малую — на 200 месцаў, у якой таксама праходзяць прадстаўленні. У залах тэатра ставяць оперы, балеты, праходзяць канцэрты, а таксама ўрачыстасці.

СпасылкіПравіць