Адкрыць галоўнае меню

Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства[1].

Літаратурны твор
Вянок
Выданне
Аўтар: Максім Багдановіч
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 19091912
Дата першай публікацыі: 1914
Выдавецтва: Марцін Кухта
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

АпісаннеПравіць

М. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею Палуяну[2].

У лісце да беларускай пісьменніцы В. Лявіцкай паэт пісаў[3]:

  Недахватаў рожных - гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца  

ЗместПравіць

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»[4][5]. У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[6].

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэта[7].

Першае выданнеПравіць

«Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства, на той час адзінае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.

У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:

  У краіне светлай, дзе я уміраю,

У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кніжку маю
З друкарні пана Марціна Кухты.

 

Цікавыя фактыПравіць

ВыданніПравіць

  • Богдановіч, М. Вянок : кніжка выбраных вершоў. — Вільня: Друкарня Марціна Куты, 1913. — 120.
  • Вянок: Зборнік вершаў. Вільня, другое выданне. «Віленскае выдавецтва» Б. Клецкіна. Вільня, 1927[8]
  • Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Факсімільнае выданне. Мінск, 1981.
  • Вянок : 1909—1912 // Багдановіч, М. Зорка Венера : творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 25 — 147.
  • Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы. Прадм. В. Зуёнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 199 с. : іл. — Цвёрдая вокладка. ISBN 985-02-0760-4

КрытыкаПравіць

А. Луцкевіч даў такую рэцэнзію на «Вянок»[9]:

  Усё ў яго выходзіць у такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах габеленаў; усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. (...)

Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка льюцца яго вершы кунштоўнай філіграннай работы, а кожын формаю падходзіць да думкі. Думак тых – багата, і вось бачым у вянку вершы такой формы,такой будовы, – часта вельмі рэдкай, – якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурныя народы з найвышэй разьвітай літаратурнай мовай

 

М. Лужанін адзначаў[4]:

  “Багдановічаўскі “Вянок” здаецца неперасягнутым узорам цэльнасці лірычнай кнігі. Кніга чытаецца так, як быццам мае яна своеасаблівы лірычны сюжэт. З кожным новым вершам паэт усё глыбей і паўней раскрывае свет, змешчаны ў сабе, свет, які акружае яго рэальна, і свет, што існуе толькі ва ўяўленні”  

Зноскі

  1. ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ
  2. На тытульным лісце прысвячэнне: «Вянок на магілу С. А. Палуяну (†8 красавіка 1910 г.)».
  3. Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т.. — Мн., 1995. — Т. 3. — С. 258.
  4. 4,0 4,1 ВЯНОК
  5. Змест
  6. Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3(25)/2003
  7. Багдановіч М. Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Вільня, 1913
  8. Першыя выданні твораў Максіма Багдановіча (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва)
  9. Луцкевіч А. Пясняр чыстай красы // Наша ніва. — №8. — 1914.

СпасылкіПравіць