«Вянок» — фантан у цэнтры парку Янкі Купалы ў Мінску. Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтары — скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін. З’яўляецца часткай помніка Янку Купалу[1].

Помнік
«Вянок»
Фонтан в парке Янки Купалы - panoramio.jpg
53°54′23,94″ пн. ш. 27°34′00,16″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Скульптар А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі
Архітэктар Ю. Градаў і Л. Левін
Дата заснавання 1972
Дата пабудовы 1972 год
Фігуры дзяўчын з вянкамі

Фантан «Вянок» адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — Купалля. Над басейнам круглай формы нахіліліся 2 бронзавыя фігуры дзяўчын, якія кідаюць на ваду вянкі. Ураўнаважанасць скульптур, тонкія лініі сілуэтаў, плаўны выразны рытм руху, а таксама колеравыя суадносіны цёмнай бронзы і ружовага граніту ствараюць паэтычны вобраз[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць