Вянок (фантан)
фантан
«Вянок» — фантан у цэнтры парку Янкі Купалы ў Мінску. Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтары — скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін. З’яўляецца часткай помніка Янку Купалу[1].
Помнік | |
«Вянок» | |
---|---|
53°54′24″ пн. ш. 27°34′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі |
Архітэктар | Ю. Градаў і Л. Левін |
Дата заснавання | 1972 |
Дата пабудовы | 1972 год |
Фантан «Вянок» адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — Купалля. Над басейнам круглай формы нахіліліся 2 бронзавыя фігуры дзяўчын, якія кідаюць на ваду вянкі. Ураўнаважанасць скульптур, тонкія лініі сілуэтаў, плаўны выразны рытм руху, а таксама колеравыя суадносіны цёмнай бронзы і ружовага граніту ствараюць паэтычны вобраз[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх