Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні

«Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні» — расійскі музычны кінафільм.Існуе, як мінімум, тры версіі: пракатная (працягласць — 1:55:14), поўная рэжысёрская (працягласць — 2:14:05), у выглядзе чатырохсерыйнага серыяла для паказу па тэлебачанні (працягласць — 3:17:48).

Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала МазарыніM:
Возвращение мушкетёров, или Сокровища кардинала Мазарини
Жанр
Рэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч
Прадзюсар Алег Чамін
Вераніка Ражкова
Сцэнарыст Георгій Юнгвальд-Хількевіч
Антон Маркаў
пры ўдзеле Юрыя Блікава
У галоўных
ролях
гл. у артыкуле
Аператар Сергей Татрышнікаў
Кампазітар Максім Дунаеўскі
Кінакампанія New One Production
Працягласць 115 хвіл.
134 хвіл.
198 хвіл.
Бюджэт $7 000 000
Зборы $2 535 164
Краіна Сцяг Расіі Расія
Мова руская
Год 2008
Папярэдні фільм Тайна каралевы Ганны, або Мушкецёры праз трыццаць гадоў
IMDb ID 1370439
Афіцыйны сайт (руск.)

Здымкі фільма праходзілі з 15 ліпеня па 5 верасня 2007 года. Агучванне і мантаж былі завершаны ў 2008 годзе.

Прэм'ера пракатнай версіі адбылася 4 лютага 2009 года. 7 лістапада на Першым канале была паказана поўная рэжысёрская версія фільма. 10 сакавіка 2012 года на канале РЕН ТВ адбылася прэм'ера чатырохсерыйнага серыяла. Таксама планавалася выпусціць камедыю (працягласць — 140 хвіл.), або гэта мала верагодна ў сувязі са смерцю Ігара Старыгіна, які гуляў Араміса.

5 сакавіка 2009 года на DVD і Blu-ray адбыўся рэліз пракатнай версіі (працягласць — 1:55:14) фільма.

Персанажы правіць

  • Жаклін — дачка д'Артаньяна. Успадкавала ад яго запальчывы нораў і буяны тэмперамент. Самая юная з каманды, бо з'яўляецца фрэйлінай каралевы, а фрэйліны ў час Караля-Сонца былі не старей за 18 гадоў. Бацька дзяўчыны заўсёды марыў аб сыне і таму навучыў Жаклін фехтаванню, стральбе і ваеннай справе. Апранаўшыся ў мужчынскае адзенне, назваўшыся імем Жак, яна ідзе бараніць Францыю.
  • Анры — сын Араміса, аб чым даведаецца толькі праз 20 гадоў. Хроснік Ганны Аўстрыйскай. Падобны на бацьку: такі жа гарачы і рамантычны.
  • Рауль — сын Атоса ад Мары дэ Шэврэз. Дакладная копія бацькі: высакародны, ранімы і сумленны.
  • Анжэліка — дачка Партоса і сястра Леона, манашка. Падобная на бацьку: такая ж прастадушная, рашучая і міралюбная.
  • Леон — сын Партоса і брат Анжэлікі, аб чым даведаецца праз шмат гадоў. Капітан каралеўская гвардыі, потым быў прызначаны капітанам каралеўскіх мушкецёраў.

Акторскі склад правіць

Акцёр Роля
Міхаіл Баярскі Д'Артаньян Д'Артаньян
Веніямін Смехаў Атос Атос
Валянцін Смірніцкі Партос Партос
Ігар Старыгін (агучванне Ігар Ясуловіч) Араміс Араміс
Аліса Фрэйндліх Ганна Аўстрыйская каралева Ганна Аўстрыйская
Дзмітрый Харатьян Людовік XIV кароль Людовік XIV
Анатолій Равіковіч Мазарыні кардынал Мазарыні
Лянка Грыў Жаклін, дачка д'Артаньяна Жаклін, дачка д'Артаньяна
Антон Макарскі Анры, сын Араміса Анры, сын Араміса
Даніла Дунаеў Рауль, сын Атоса Рауль, сын Атоса
Ірына Пегава Анжэліка, дачка Партоса Анжэліка, дачка Партоса
Дзмітрый Нагіеў Леон, сын Партоса Леон, сын Партоса
Аляксандр Шырвіндт Кальбер Кальбер
Уладзімір Балон де Жусак де Жусак
Яўгенія Крюкава Луіза дэ Лавальер Луіза дэ Лавальер
Алёна Якаўлева дэ Круаль дэ Круаль
Алег Школьнік лейтэнант гвардзейцаў лейтэнант гвардзейцаў
Фёдар Дабранраваў абат д'Аліва абат д'Аліва
Яўгеній Данчэўскі Вярнье, ён жа Фельтан Вярнье, ён жа Фельтан

Песні, якія прагучалі ў фільме правіць

  1. Міхаіл Баярскі«Ну, чаму?»
  2. Аліса Фрэйндліх і Ангеліна Сяргеева — «Дуэт каралевы і Жаклін»
  3. Міхаіл Баярскі, Антон Макарскі, Ангеліна Сяргеева і інш. — «Мы — каманда!»
  4. Антон Макарскі«Бывай, каханне!»
  5. Антон Макарскі«Як шкада!»
  6. Антон Макарскі і Ангеліна Сяргеева — «Дуэт Анры і Жаклін»
  7. Міхаіл Баярскі«Малітва»
  8. Міхаіл Баярскі, Антон Макарскі, Ангеліна Сяргеева і інш. — «Ляцелі дні...»
  9. Дзмітрый Харатьян«Рэп караля»
  10. Веніямін Смехаў«Песня Атоса»
  11. Ангеліна Сяргеева — «Плач Жаклін»

Асноўныя адрознення поўнай рэжысёрскай версіі ад пракатнай правіць

  • Увесь пачатак пашыраны
  • Другая песня Анры і Жаклін у падвале
  • Сцэны з мадмуазель Бланш
  • Сцэна з юнай герцагіняй
  • Флэшбэк з сынам Партоса
  • Новыя сцэны на тым свеце

Большасць сцэн пракатнай версіі нязначна пашыраныя

Зноскі