Вяртанне (фільм, 2006)
«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.
Вяртанне | |
---|---|
ісп.: Volver | |
Жанр | кінакамедыя, драматычны фільм, камедыйная драма[d] і крымінальны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | El Deseo[d][5] |
Працягласць | 121 хв.[6] |
Бюджэт | 9 400 000 $ |
Зборы | 87 200 000 $ |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 10 сакавіка 2006[1], 3 жніўня 2006[2] і 17 сакавіка 2006[1] |
IMDb | ID 0441909 |
Афіцыйны сайт |
Анатацыя
правіцьПедра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.
Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.
Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…
Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?
Узнагароды і намінацыі
правіць- На Канскім кінафестывалі 2006 года фільм атрымаў узнагароды ў катэгорыях «Найлепшы сцэнарый» і «Найлепшая актрыса», прычым апошняя была прысуджана адразу шасці актрысам, якія зняліся ў фільме — Пенелопе Крус, Лоле Дуэньяс, Кармен Маўры, Бланцы Парцільё, Ёане Коба і Чус Лампрэаве.
- У 2006 годзе фільм атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ ў катэгорыі «Фільм года» на міжнародным Сан-Себасцьянскім кінафестывалі.
- Быў прадстаўлены на кінафестывалі ў Таронта ў 2006 годзе.
- Па выніках 2006 года намінаваны на кінапрэмію Гоя ў 14 катэгорыях, у тым ліку «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і 3 намінацыі ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плану».
Цікавыя факты
правіць- Volver — (з ісп. «вярнуцца») легендарнае аргенцінскае танга, увекавечанае Карласам Гардэлем. У фільме выканана Эстрэльяй Марэнтэ.
- У папярэдняй карціне Педра Альмадовара «Дурное выхаванне» (La mala educación, 2004) ёсць адзін намёк на фільм «Вяртанне» і адзін на творчасць Альмадовара: па-першае, афіша фільма Энрыке Гадэда «Бабуля — здань», па-другое, на яшчэ адной афішы ў кабінеце дырэктара El Azar S.L. злева ўнізе фігуруе імя актрысы Кармен Маўры, якая сыграла ў некалькіх фільмах Альмадовара.
- У карціне Педра Альмадовара «Кветка маёй таямніцы» (La flor de mi secreto, 1995) сюжэт «Вяртання» згадваецца як сюжэт адной з кніг, напісаных галоўнай гераіняй.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Volver (I) (2006): Release Info — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film5538_volver-zurueckkehren.html Праверана 19 снежня 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л europeanfilmawards.eu Праверана 23 лютага 2022.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://web.archive.org/web/20180210180052/https://www.europeanfilmacademy.org/2006.122.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
- ↑ Person Profile // Volver (I) (2006): Technical Specifications — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт фільма Архівавана 13 чэрвеня 2011.
- Вяртанне на сайце «AllMovie» (англ.)
- Інтэрв’ю Пенелопы Крус і Педра Альмадовара, апублікаванае ў газеце The Guardian
- Інтэрв’ю Пенелопы Крус для LA Times