Вярхоўная Рада Украіны
Вярхоўная Рада Украіны (укр.: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.
Вярхоўная Рада Украіны Верховна Рада України | |
---|---|
IХ скліканне | |
![]() |
|
Тып | |
Тып | аднапалатны парламент |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Руслан Стэфанчук, Слуга народа з 8 кастрычніка 2021 |
Структура | |
Членаў | 450 |
Фракцыі |
Большасць (244)
Падтрымка (42)
Апазіцыя (136)
Іншыя (68)
|
Выбары | |
Апошнія выбары | 21 ліпеня 2019 года |
Зала пасяджэнняў | |
![]() |
|
Сайт | |
rada.gov.ua |
Палітыка |
Украіна |
![]() Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
|
Назва
правіцьЗначэнне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэннем аналагічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых рад (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў жніўні 1991 года, у беларускай мове атрымала распаўсюджванне назва Вярхоўная Рада. Пасля прыняцця 28 чэрвеня 1996 года Канстытуцыі Украіны, парламент дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Украіны».
Гісторыя
правіцьНепасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Украіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парламент быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасля 1989 года была скарочана да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існавання Савецкага Саюза адбыліся ў 1990 годзе.
Парламенцкія выбары
правіцьЗ 2012 года ва Украіне дзейнічае змешаная сістэма абрання дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па спісу тых партый, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 працэнтаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 года была мажарытарная сістэма, ў 1998—2005 — змешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.
Старшыні парламента
правіцьІмя | Дата абрання | Дата вызвалення ад пасады | Скліканне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Уладзімір Івашка | 4 чэрвеня 1990 | 9 ліпеня 1990 | 1 (12) | КПСС. Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем намеснікам генеральнага сакратара ЦК КПСС |
Іван Плюшч | 9 ліпеня 1990 | 23 ліпеня 1990 | 1 (12) | КПСС. Выконваючы абавязкі Старшыні |
Леанід Краўчук | 23 ліпеня 1990 | 5 снежня 1991 | 1 (12) | КПСС (да жніўня 1991). Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем Прэзідэнтам Украіны |
Іван Плюшч | 5 снежня 1991 | 11 мая 1994 | 1 (12) | Беспартыйны |
Аляксандр Мароз | 18 мая 1994 | 12 мая 1998 | 2 (13) | Сацыялістычная Партыя Украіны |
Аляксандр Ткачэнка | 7 ліпеня 1998 | 21 студзеня 2000 | 3 (14) | Сялянская партыя Украіны Вызвалены ад пасады за сістэматычныя парушэнні рэгламенту |
Іван Плюшч | 1 лютага 2000 | 14 мая 2002 | 3 (14) | Народна-дэмакратычная партыя |
Уладзімір Літвін | 28 мая 2002 | 26 красавіка 2006 | 4 | Народная партыя |
Аляксандр Мароз | 6 ліпеня 2006 | 23 лістапада 2007 | 5 | Сацыялістычная Партыя Украіны |
Арсеній Яцанюк | 4 снежня 2007 | 12 лістапада 2008 | 6 | Беспартыйны Падаў у адстаўку |
Аляксандр Лаўрыновіч | 12 лістапада 2008 | 9 снежня 2008 | 6 | Партыя рэгіёнаў Выконваючы абавязкі як Першы намеснік Старшыні |
Уладзімір Літвін | 9 снежня 2008 | 12 снежня 2012 | 6 | Народная партыя Падаў у адстаўку |
Уладзімір Рыбак | 13 снежня 2012 | 22 лютага 2014 | 7 | Партыя рэгіёнаў Падаў у адстаўку[1] |
Аляксандр Турчынаў | 22 лютага 2014 | 27 лістапада 2014 | 7 | УА «Бацькаўшчына» |
Уладзімір Гройсман | 27 лістапада 2014 | 14 красавіка 2016 | 8 | Блок Пятра Парашэнкі |
Андрэй Парубій | 14 красавіка 2016 | 29 жніўня 2019 | 8 | Народны фронт |
Дзмітрый Разумкоў | 29 жніўня 2019 | 7 кастрычніка 2021 | 9 | Слуга народа |
Руслан Стэфанчук | 8 кастрычніка 2021 | дзейны | 9 | Слуга народа |
Фракцыі
правіцьУ Вярхоўнай Радзе 9 склікання існуюць 7 фракцый:
- Слуга Народа — 244 мандаты
- Апазіцыйная Платформа за Жыццё — 44 мандаты
- Еўрапейская Салідарнасць — 27 мандатаў
- УА «Бацькаўшчына» — 25 мандатаў
- За Будучыню — 22 мандаты
- Давера — 20 мандатаў
- Голас — 20 мандатаў
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вярхоўная Рада Украіны
- Афіцыйная старонка Архівавана 23 снежня 2007.
- Verkhovna Rada Архівавана 11 верасня 2010.