Вярэйкі

аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Вярэ́йкі[1] (трансліт.: Viarejki, руск.: Верейки) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Вярэйкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 834 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208804011
Вярэйкі на карце Беларусі ±
Вярэйкі (Беларусь)
Вярэйкі
Вярэйкі (Гродзенская вобласць)
Вярэйкі

Назва правіць

Назва паходзіць ад ракі Верацейка. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.

Гісторыя правіць

У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг  (ВД). У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 123 жыхары. У 1914 г. 32 двары, 211 жыхароў. З 15.01.1940 г. цэнтр сельсавета. 16.07.1944 г. вызвалена савецкімі войскамі.

Першы касцёл пабудаваны каля 1789 г., сучасны мураваны — у 1848 г. У 1865 г. перададзены праваслаўным. У 1826 г. узведзена царква.

Насельніцтва правіць

На 01.01.2004 г. 395 дамоў, 1301 жыхар. На студзень 2012 г. 1085 жыхароў. Плошча 223,92 га, працягласць межаў — 12 789 метраў.

Інфраструктура правіць

Ёсць 4 крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і ААТ «Беларусбанк», бальніца, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя і санаторна-лясная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая музычная школа.

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі правіць