Праваабарончы цэнтр «Вясна»

(Пасля перасылкі з Вясна, цэнтр)

Праваабарончы цэнтр «Вясна» — няўрадавая праваабарончая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднанне з цэнтрам у г. Мінску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасці буйных гарадоў Беларусі. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраванні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.

«Вясна»
«Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 года)
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Мінск, вул. Мяржынскага, д. 8, кв. 26[1]
Тып арганізацыі праваабарончае грамадскае аб’яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Алесь Бяляцкі
Заснаванне
Дата заснавання 26 красавіка 1996 (27 гадоў таму) (1996-04-26)
Член у 200 чалавек (2006)
Узнагароды Прэмія «За правільны лад жыцця»; Прэмія Albie Awards; Прэмія Human rights tulip; Прэмія імя Марыён Дэнхоф
www.spring96.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Арганізацыя была створаная ў красавіку 1996 года падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. Пасля арыштаў удзельнікаў дэманстрацый ПЦ «Вясна» займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву «Вясна-96». Узначаліў арганізацыю Алесь Бяляцкі.

15 чэрвеня 1999 года арганізацыя была зарэгістравана як Грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр „Вясна“».

Са студзеня 1998 года арганізацыя выдавала праваабарончы бюлетэнь «Права на Волю», аўтарамі якога былі Міхась Кукабака, Алесь Бяляцкі, Паліна Качаткова, фатографам Уладзімір Сапагоў.

Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 года грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр „Вясна“» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі.

6 сакавіка 2004 года ПЦ «Вясна» быў прыняты ў Міжнародную федэрацыю праў чалавека.

З 1998 года «Праваабарончы цэнтр „Вясна“» актыўна выступае супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. У 2009 годзе намаганнямі арганізацыі ўзнікла кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».

24 чэрвеня 2007 года Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што ліквідацыяй ПЦ «Вясна» беларускія ўлады парушылі пункт 1 артыкула 22 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы. Аднак у самым Мінску гэты развязак праігнаравалі, выказаўшы думку, што меркаванні КПЧ ААН з’яўляюцца толькі рэкамендацыйнымі.

Спробы зарэгістраваць «Вясну» наноў не завяршыліся поспехам.

Пераслед старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага з’яўляецца кульмінацыяй супрацьстаяння арганізацыі і афіцыйнай улады Беларусі.[2]

16 лютага 2011 г. старшыні ПЦ «Вясна», віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М. І. Кукліса. У папярэджанні сцвярджаецца, што дзеянні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі «Вясна», якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці.

4 жніўня 2011 г. Алеся Бяляцкага затрымалі на 3 сутак па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Адбыліся ператрусы на офісе «Вясны», на кватэры ў праваабаронцы і на яго лецішчы. Алеся Бяляцкага дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў.

8 жніўня 2011 г. дакладчык ПАСЕ па Беларусі А. Херкель расцаніў арышт Бяляцкага як чарговы прыклад запалохвання грамадзянскага грамадства.

12 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» — старшыні ПЦ «Вясна», віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўленае абвінавачанне. 24 лістапада быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Восенню 2020 года арганізацыя ды Алесь Бяляцкі сталі лаўрэатамі прэміі Right Livelihood Award  (англ.)[3]. Яны атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

У перыяд з верасня 2020 па студзень 2021 года былі арыштаваныя актывісты «Вясны»: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк[4]. Прызнаныя палітычнымі зняволенымі, яны атрымалі прэмію «Чалавек чалавеку»  (англ.), узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[5].

У рамках пагрому грамадскіх арганізацый у ліпені 2021 былі абшуканы Цэнтр і памяшканні праваабаронцаў, затрыманыя амаль усе прадстаўнікі «Вясны», якія на той момант былі ў Беларусі, у тым ліку Алесь Бяляцкі[6][7]. Арыштаваныя па справах, заведзеных па артыкулах 342 («арганізацыя і падрыхтоўка да масавых беспарадкаў») і 243 («ухіленне ад сплаты падаткаў») КК, актывісты, былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[7][6][8].

У ліпені 2021 года цэнтр быў узнагароджаны прэміяй імя Марыён Дэнхоф  (ням.)[9].

У маі 2022 года праваабарончы цэнтр «Вясна» ўдастоены прэміі The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі». Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ў верасні ў Нью-Ёрку[10]. Ад імя «Вясны» прэмію атрымала Аліна Стэфановіч, жонка палітзняволенага праваабаронца Валянціна Стэфановіча[11].

7 кастрычніка 2022 года стала вядома, што кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру разам з Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (Украіна) і «Мемарыялам» (Расія)[12].

8 снежня 2022 года ў Гаазе прайшла цырымонія ўзнагароджання праваабарончай прэміі «Цюльпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтр «Вясна»[13].

10 снежня 2022 года адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру; ад імя аднаго з лаўрэатаў — беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага — прыняла медаль і дыплом, а таксама прачытала нобелеўскую лекцыю ягоная жонка, Наталля Пінчук. Беларускія ўлады не далі лаўрэату магчымасці прыняць удзел у цырымоніі, бо працягвалі ўтрымліваць яго ў зняволенні[14].

Зімой 2021—2022 года беларускія ўлады прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Вясны» экстрэмісцкімі матэрыяламі[15][16], а ў жніўні 2023 года «Вясну» аб’явілі экстрэмісцкім фарміраваннем. Удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання па беларускіх законах з’яўляецца крымінальным злачынствам[17].

Дзейнасць правіць

Мэта дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна»:

Задачы Праваабарончага цэнтра «Вясна»:

  • практычная дапамога ў рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў, звязаных з прававой абаронай грамадзян;
  • вывучэнне стану грамадскай супольнасці і прававой абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • папулярызацыя грамадазнаўчых і прававых ведаў;
  • дэмакратычна-прававая адукацыя грамадзян;
  • падтрымка грамадскіх ініцыятыў у праваабрончай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму і культурнаму адраджэнню беларускай дзяржавы, што з’яўляецца падмуркам павагі да правоў чалавека.

Метады дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна»:

  • збор інфармацыі пра працэс фарміравання грамадзянскай супольнасці і стан прававой культуры ў Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыя і правядзенні адукацыйных сустрэч, канферэнцый, лекцый, круглых сталоў, у тым ліку для сяброў Праваабарончага цэнтра «Вясна»;
  • арганізацыя грамадазнаўчых даследаванняў, маніторынгаў стану забеспячэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічанне ў выкананні міжнародных дагавораў па правах чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь;
  • выданне і распаўсюджванне ўласных інфармацыйных, навуковых і іншых праваабрончых матэрыялаў;
  • падтрымка кантактаў з усімі галінамі ўлады і дэпутатамі ўсіх узроўняў, з грамадскімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі арганізацыямі і ўстановамі;
  • аказанне неабходнай дапамогі асобам, якія звярнуліся ў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Міжнародныя і замежныя партнёрскія арганізацыі правіць

Сяброўства:

  • FIDH (Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека)[18];
  • ENEMO (Міжнароднае аб’яднанне па арганізацыі назірання за выбарамі)[19];
  • Сеткі няўрадавых арганізацый «Глабальнае партнёрства па папярэджанні канфліктаў»;
  • Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі[20].

Супраца:

  • Міратворчая арганізацыя «Svenska Freds» — «За мір і арбітраж» (Швецыя, Стакгольм);
  • Адукацыйны цэнтр «Польшча-Беларусь» (Польшча, Беласток);
  • Шведскі фонд Emnesty International;
  • Інстытут правоў чалавека (Расія, Масква);
  • «Чалавек у нядолі  (англ.)» (Чэхія, Прага);
  • Польскі Хельсінкскі фонд па правах чалавека;
  • Шведскі Хельсінкскі камітэт па правах чалавека;
  • Нарвежскі Хельсінкскі камітэт па правах чалавека;
  • IDEE (Вашынгтон)[21];
  • Міжнародная Амністыя;
  • Дом правоў чалавека (Нарвегія);
  • Віленскі цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Дэмакратыя для Беларусі» (Літва)

Зноскі

  1. "У Мінску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна»". Хартыя’97. 1 красавіка 2013. Праверана 1 мая 2014.
  2. Праваабарончы цэнтр «Вясна»: 15 гадоў пераследу
  3. 2020 Announcement – Press Release(недаступная спасылка). rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  4. THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA (англ.). Чалавек у нядолі  (англ.) (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  5. Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize (англ.). naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  6. а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их! (руск.). Amnesty International (22 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
  7. а б «Нагнятаньне страху і банальная помста». Праваабаронцы камэнтуюць рэпрэсіі апошніх дзён . Радыё Свабода (16 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
  8. Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  9. 20.000 Euro für Gerhart Baum und Wjasna (ням.). Börsenblatt  (ням.) (26 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  10. https://cfj.org/news_posts/cfj-to-honor-global-justice-defenders-at-inaugural-albie-awards/
  11. https://spring96.org/en/news/109246
  12. https://www.nobelprize.org/prizes/peace/2022/summary/
  13. https://www.government.nl/topics/human-rights/news/2022/12/08/viasna-human-rights-center-wins-human-rights-tulip-2022
  14. https://www.nobelprize.org/ceremonies/the-nobel-peace-prize-award-ceremony-2022/
  15. «Экстрэмісцкімі» прызналі праваабарончы тэлеграм-канал ПЦ «Вясна» і ўсе іх сацсеткі. Новы Час (30 снежня 2021).
  16. Усю інфармацыйную прадукцыю «Вясны» прызналі экстрэмісцкай. Новы Час (31 студзеня 2022).
  17. Інфармацыйныя рэсурсы «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Новы Час (23 жніўня 2023).
  18. Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека Архівавана 5 чэрвеня 2013.
  19. Міжнароднае аб’яднанне па арганізацыі назірання за выбарамі
  20. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі
  21. Institute for Democracy in Eastern Europe

Літаратура правіць

Спасылкі правіць