Вясновае наступленне (1918)

Кампанія Першай сусветнай вайны
(Пасля перасылкі з Вясновае наступленне, 1918)

Вясно́вае наступле́нне (21 сакавіка17 ліпеня 1918 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны. Няўдача вясновага наступлення паставіла канчатковы крыж на надзеях Германіі пераламаць ход вайны.

Вясновае наступленне
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
карта наступлення Людэндорфа
карта наступлення Людэндорфа
Дата 21 сакавіка17 ліпеня 1918 года
Месца Францыя
Вынік Тактычны поспех Германіі, але цалкам дасягнуць пастаўленых мэтаў не ўдалося. Стратэгічная перамога Антанты
Праціўнікі
 Германская імперыя Вялікабрытанія Брытанская імперыя
 Вялікабрытанія
 Канада
 Аўстралія
 Новая Зеландыя
 Дамініён Ньюфаўндленд
Сцяг Францыі Францыя
 ЗША
 Партугалія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых Людэндорф Сцяг Вялікабрытаніі Дуглас Хейг
Сцяг Францыі Фердынанд Фош
Сцяг Францыі Анры Петэн
Злучаныя Штаты Амерыкі Джон Першынг
Сцяг Партугаліі Тамагніні дэ Абрэу
Сілы бакоў
62 дывізіі,
88 танкаў,
каля 6000 гармат,
каля 1000 самалётаў
35 дывізій,
216 танкаў,
каля 3000 гармат,
каля 500 самалётаў
Страты
688 000 забітых, параненых і зніклых 850 000 забітых, параненых і зніклых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля падпісання Брэсцкага міру Германія змагла зняць свае войскі з Усходняга фронту і перакінуць іх на Заходні, атрымаўшы тым самым колькасную перавагу над войскамі Антанты. План будучага буйнамаштабнага наступлення прадугледжваў разгром саюзных войскаў на Заходнім фронце і заканчэнне вайны. Планавалася раздзяліць саюзную групоўку войскаў, брытанскія войскі «скінуць у мора», а французскія прымусіць адступаць да Парыжа.

Пасля першапачатковых поспехаў германская армія прасунулася на значную адлегласць углыб абароны саюзнікаў, аднак прарваць фронт не змагла. Да 5 красавіка першая фаза Вясновага наступлення, так званая «аперацыя Міхаэль», завяршылася. Наступленне працягвалася да сярэдзіны лета 1918 года, завяршыўшыся другой бітвай на Марне. Аднак як у 1914 годзе, і тут германцы таксама пацярпелі паражэнне.

Літаратура правіць