Вясновае наступленне (1918)
Вясно́вае наступле́нне (21 сакавіка — 17 ліпеня 1918 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны. Няўдача вясновага наступлення паставіла канчатковы крыж на надзеях Германіі пераламаць ход вайны.
Вясновае наступленне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
![]() карта наступлення Людэндорфа | |||
Дата | 21 сакавіка — 17 ліпеня 1918 года | ||
Месца | Францыя | ||
Вынік | Тактычны поспех Германіі, але цалкам дасягнуць пастаўленых мэтаў не ўдалося. Стратэгічная перамога Антанты | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Пасля падпісання Брэсцкага міру Германія змагла зняць свае войскі з Усходняга фронту і перакінуць іх на Заходні, атрымаўшы тым самым колькасную перавагу над войскамі Антанты. План будучага буйнамаштабнага наступлення прадугледжваў разгром саюзных войскаў на Заходнім фронце і заканчэнне вайны. Планавалася раздзяліць саюзную групоўку войскаў, брытанскія войскі «скінуць у мора», а французскія прымусіць адступаць да Парыжа.
Пасля першапачатковых поспехаў германская армія прасунулася на значную адлегласць углыб абароны саюзнікаў, аднак прарваць фронт не змагла. Да 5 красавіка першая фаза Вясновага наступлення, так званая «аперацыя Міхаэль», завяршылася. Наступленне працягвалася да сярэдзіны лета 1918 года, завяршыўшыся другой бітвай на Марне. Аднак як у 1914 годзе, і тут германцы таксама пацярпелі паражэнне.
ЛітаратураПравіць
Вясновае наступленне 1918 года на Вікісховішчы |
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.