Вястун (Маладзечна)

(Пасля перасылкі з Вястун, Маладзечна)

Вястун — бронзавая скульптура ў г. Маладзечна. Размешчана на плошчы Старое Места, у скверы насупраць Свята-Пакроўскай царквы.

Помнік
Вястун
54°19′06″ пн. ш. 26°52′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Маладзечна
Скульптар Уладзімір Жбанаў, Я. Філіповіч
Дата заснавання 2011
Дата пабудовы 2011 год
Map

Скульптура была ўсталявана 1 снежня 2011 года. Вястун уяўляе сабой мужчыну ў касцюме XIV стагоддзя, які стаіць на бярвеністым пастаменце і трымае ў руках скрутак з тэкстам на старажытнарускай мове — прысяжны ліст князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю літоўскаму Ягайлу, датаваны 16 снежня 1388 года, у якім змяшчаецца першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна.

Вышыня бронзавай скульптуры складае 2 м, вага — 500 кг. Аўтарамі Вястуна з'яўляюцца скульптары Уладзімір Жбанаў і Я. Філіповіч[1]. Паводле слоў Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з'вяцца «бронзавы конь, які шчыпле траўку»[2].

Зноскі