Вятчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Вятчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вятчын.
Вятчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жыткавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вятчын |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года). У 1925 годзе ў склад сельсавета ўваходзілі вёска Вятчын, хутары Вялікае Поле, Дробін Лес, Жарванец, Забінне, Заломы, Лескі, Мыкань, Пападзін, Рудня Вятчынская[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзякавіцкага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Справочник Мозырского округа. — Мозырь: издание Мозырского окружного исполнительного комитета, 1925. — 147, LXXXVIII с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).