Вяцічы
Вяцічы — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (правадырства), якое займала тэрыторыю на ўсход ад крывічоў, радзімічаў і севяран у басейне Акі.
Паводле летапісных крыніц, вяцічы прыйшлі з ляшскіх (прапольскіх) зямель, а правадыры радзімічаў і вяцічаў Радзім і Вятка былі братамі. Радзім асеў на Сажы, а Вятка на Ацэ. Выяўленыя паселішчы вяцічаў адносяцца да VIII—X стст. У ранні перыяд вяцічы жылі патрыярхальна-родавым ладам. З XI ст. развіваліся феадальныя адносіны. У XII ст. землі вяцічаў падзелены паміж суздальскімі і чарнігаўскімі князямі, у XIV ст. частка тэрыторыі ўвайшла ў склад Вялікага Княства Маскоўскага, заходняя частка вяціцкай тэрыторыі (вярхоўскія княствы) адышла да Вялікага Княства Літоўскага. Курганы вяцічаў VIII—X стст. з трупаспаленнем у XI—XII стст. выцясняюцца пахаваннямі з трупапалажэннем галавой на захад. Археолагі звяртаюць увагу на падабенства радзіміцкага і вяціцкага жаночага ўпрыгожання (этнаграфічная адзнака) — сяміпрамянёвых і сямілопасцевых скроневых кольцаў. У жаночых пахаваннях шмат упрыгожанняў, з якіх найчасцей сустракаюцца крыштальныя і жоўтыя шкляныя шарападобныя пацеркі, пярсцёнкі ў краты, пласціністыя бранзалеты з загнутымі канцамі.
Літаратура
правіць- Арциховский, А. В. Курганы вятичей / На доб. тит. л.: Рос. асс-ция науч.-иссл. ин-тов обществ. наук, Ин-т археологии и искусствознания. — М.: РАНИОН, тип. «Северный печатник» в Вологде, 1930. — 221, [2] с.
- Вяцічы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 208. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Равдина, Т. В. Семлопастные височные кольца / Т. В. Равдина // Проблемы советской археологии: [Сб. статей] / АН СССР, Ин-т археологии; [Редкол.: В. В. Кропоткин и др.]. — М.: Наука, 1978. — 239 с. — С.
- Седов, В. В. Восточные славяне в VI―XIII вв. / В. В. Седов; Отв. ред. Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1982. — 327 с. — (Археология СССР).