Вячаслаў Адамавіч Захарынскі
Вячаслаў Адамавіч Захарынскі (14 кастрычніка 1950, Глуск — 8 лістапада 2016) — беларускі жывапісец.
Вячаслаў Адамавіч Захарынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 2016 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1971), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Член Беларускага саюза мастакоў (з 1979). З 1974 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай Акадэміі Мастацтва ў Варшаве (з 1993). Жыў у Мінску. Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля» (1978), «Успаміны аб дарозе» (1981), «Край майго дзяцінства» (1983), «Жураўліная журба» (1983) і інш.). У 1986—1996 гг. працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэалістычных і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы «ХХ стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—1989), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—1990), «Святыя» (1990). «Мой сябра Феліні» (1992—1993), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—1995), «Архідэі» (1995).
З’яўляўся блізкім сябрам беларускага дзеяча моды Сашы Варламава.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе БСХ, у пасольствах Беларусі ў Францыі, Вялікабрытаніі, мастацкім цэнтры «Жылбел», у дзяржаўных мастацкіх калекцыях «BWA», у гарадах Беласток і Пшэмысль (Польшча), у галерэі «C&M» (Варшава), галерэі «F.LLI Agostinelli» (Рым), а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі, Францыі, Грэцыі, Ізраіля, Турцыі, Галандыі, Бельгіі, Швецыі, Чэхіі, Польшчы і ЗША.
У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Памёр 8 лістапада 2016 года.
Выставы
правіць- 1988 г. — Міжнародны біянале малых формаў жывапісу — Торунь (Польшча)
- 1988 г. — Міжнародны пленэр — Белавежа (Польшча)
- 1989 г. — Міжнародны пленэр — Слонне (Польшча)
- 1989 г. — Міжнародная выстава мастацтва «Інтэрарт — 89» — Познань (Польшча)
- 2000 г. — Міжнародная выстава жывапісу, прысвечаная двухтысячагоддзю хрысціянства — Рым (Італія)
Зноскі
Літаратура
правіць- Захарынскі Вячаслаў Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Блог Саши Варламова. Женщина, одетая в цвет: диалоги Саши Варламова с Вячеславом Захаринским. Часть 1 Архівавана 5 сакавіка 2014. // lady.tut.by
- Блог Саши Варламова. Что есть грех в жизни и что есть грех в искусстве: диалоги с Вячеславом Захаринским. Часть 2 Архівавана 5 сакавіка 2014. // lady.tut.by
- Блог Саши Варламова. Смотреть на Бога внутри себя: диалоги с Вячеславом Захаринским. Часть 3 Архівавана 5 сакавіка 2014. // lady.tut.by