Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч (21 лістапада 1973, Полацк) — беларускі гісторык, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2020—2024). Доктар гістарычных навук (2023), дацэнт (2005).
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1973 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 лістапада 1973 года ў Полацку Віцебскай вобласці[3].
Скончыў у 1991 годзе Наваполацкую школу № 9, у 1996 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Настаўнік гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін»[3].
У 1996 годзе працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 2 г. Наваполацка[3].
У 1996—1999 гадах вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[3]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.)»[4].
Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі, начальнікам упраўлення падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[3].
З 2006 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2010 года дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
21 верасня 2020 прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[5]. Даючы згоду на прызначэнне рэктара Аляксандр Лукашэнка з намерам абраў «гуманітарыя» Даніловіча і паставіў перад ім адмысловую задачу[6].
Скончыў дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[3]. Доктар гістарычных навук (2023)
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Чкалаўскай акругі № 97. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьНамеснік галоўнага рэдактара часопіса «Гістарычна-археалагічныга зборнік», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук», член рэдакцыйных саветаў часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» і «Беларускага гістарычнага часопіса».
Сфера навуковых інтарэсаў: беларускі палітычны і культурны нацыянальны рух у Заходняй Беларусі 1921—1939 гг. Аўтар больш за 100 прац (шмат у чым у суаўтарстве)[7], з іх асноўныя:
- Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» у Заходняй Беларусі (1927―1930) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — 155 с. — ISBN 978-985-08-0831-8.
- Моладзь у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным будаўніцтве Савецкай Беларусі (1921—1939 гг.) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 729 с. — ISBN 978-985-08-2659-6.
Гістарычныя погляды
правіцьЛічыць, што неабходна «выпрацаваць свой, беларускі погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага… менавіта ў перыяд існавання ВКЛ склалася беларуская народнасць, менталітэт …»[8].
20 жніўня 2020 года выказаў свой погляд на бела-чырвона-белы сцяг. Ён адзначыў, што сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
«Варта задумацца, да чаго вядзём з гэтым сцягам. Па сутнасці, калі мы станем на пазіцыі беларускіх нацыянальных калабарацыяністаў, то … яны хацелі стварыць нейкую беларускую дзяржаву, але стварыць пад нямецкім пратэктаратам. Размова нават не ішла, каб стварыць незалежную дзяржаву. Гэта значыць, апрыёры гаворыцца пра тое, што трэба рухацца пад гэтым сцягам да нейкага пратэктарату са знешняга боку»[9]. (руск.)
У лютым 2021 года заявіў, што ўпершыню Беларусь была аб’яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала:
«Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал. Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася. Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі»[10].
Сям'я
правіцьЁсць дачка[3].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2009).
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2016), ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ В. Данилович. Деятельность организации «Змаганне» в Западной Беларуси (1927―1930 гг.). Автореферат . Человек и наука.
- ↑ «Ён заўсёды быў шэрым, флюгерным»: што кажуць пра новага рэктара Акадэміі кіравання Даніловіча // nashaniva.by 21 верасня 2020
- ↑ Лукашэнка выказаўся аб вышэйшай адукацыі і патрыятызме… // nashaniva.by 21 верасня 2020
- ↑ Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч . Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.
- ↑ Вячаслаў Даніловіч: Патрэбен свой, беларускі погляд на гісторыю ВКЛ . БЕЛТА. Навіны Беларусі.
- ↑ Над символикой так называемых мирных протестов настоятельно рекомендуют сегодня задуматься историки // tvr.by/news 20 жніўня 2020
- ↑ Рэктар Акадэміі кіравання пра нацыянальны сцяг: Стваральнай функцыі пад гэтым сцягам не адбывалася // nn.by 19 лютага 2021
Спасылкі
правіцьВячаслаў Віктаравіч Даніловіч у Вікіцытатніку | |
Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч на Вікісховішчы |
- Вячеслав Данилович: С БЧБ-флагом в истории Беларуси связано очень много негатива _ ВІДЭА // tvr.by 28 студзеня 2021
- Данилович: проголосовал за суверенную и независимую Беларусь // belta.by 5 жніўня 2020
- Мы все из единого корня // «Союз Беларусь―Россия», № 638(10)
- Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь