Вячаслаў Паўлавіч Глеб
Вячаслаў Паўлавіч Глеб (нар. 12 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011).
Поўнае імя | Вячаслаў Паўлавіч Глеб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 лютага 1983[1][2] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
У 2001 годзе заключыў кантракт з нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў яго старэйшы брат Аляксандр Глеб. Прайсці ў асноўную каманду не здолеў, згуляў за «Штутгарт II» 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швейцарскі «Грасхопер». Пасля вярнуўся ў Беларусь, падпісаў кантракт з мінскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсці ў шатландскую лігу ў клуб «Хартс», але пераход не адбыўся.
У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Пасля змены трэнера, Глеб не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Летам кантракт з «Дынама» быў разарваны. Другую палову сезону Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасля змены трэнера пакінуў каманду.
У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Дапамог клубу выйграць Суперкубак 2012, аформіўшы дубль у вароты БАТЭ. У ліпені 2012 года спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам, а ў верасні ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам АЕЛ другога дывізіёна Грэцыі[3].
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе стаў іграком асновы. За два сезоны ў жодзінскім клубе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5].
У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта з жодзінскім клубам стаў трэніравацца з «Іслаччу»[6]. У сакавіку галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвясціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сезоне[7]. Пазней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[8]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клуба, улетку падоўжыў кантракт да канца сезону.
У снежні 2016 года кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 года ён пачаў трэніравацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 года[9]. Пасля прыходу ў канцы мая на пасаду галоўнага трэнера Аляксея Кучука страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10].
Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезону[11]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 года стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гродзенцамі[12]. У сезоне 2018, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 года стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[13].
У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[14], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасля чаго пакінуў «Арсенал» і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера правіць
Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 года. Першы гол забіў у браму зборнай Турцыі 18 жніўня 2004 года. Усяго адзначыўся 12 галамі.
Дасягненні правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000, 2005, 2008
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2014
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2003
Грамадска-палітычныя погляды правіць
У сакавіку 2017 года ў інтэрв’ю Радыё Свабода Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца адвечнымі сімваламі Беларусі[15].
У кастрычніку 2018 года Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеянні актывістаў, ужываючы абразу[16].
Зноскі
- ↑ Vyacheslav Hleb // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vyacheslav Hleb // FBref.com
- ↑ Футбол. Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ
- ↑ Вячеслав Глеб подписал контракт с «Торпедо-БелАЗом»
- ↑ Вячеслав Глеб продлил соглашение с «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Вячеслав Глеб тренируется с «Ислочью»
- ↑ Весенняя поверка. «Торпедо»-БелАЗ. Приспустили паруса
- ↑ Вячеслав Глеб заключил контракт с «Крумкачами»
- ↑ Вячеслав Глеб подписал новый контракт с «Крумкачами»
- ↑ Вячеслав Глеб расторг контракт с «Крумкачами»
- ↑ Футбол. Вячеслав Глеб подписал контракт с «Неманом»
- ↑ Вячеслав Глеб продлил контракт с «Неманом»
- ↑ Вячеслав Глеб покинул «Неман»
- ↑ В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
- ↑ «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі // Радыё Свабода
- ↑ Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала актывістам сярэдні палец ВІДЭА // Наша ніва