Вячаслаў Леанідавіч Насевіч

(Пасля перасылкі з Вячаслаў Насевіч)

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — гісторык, генеалог, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1957(1957-07-20) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Сайт vln.by(руск.)

Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1982), у Камітэце па архівах і справаводстве, на чале аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі (1998—2019).

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.

Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць