Вячаслаў Пятровіч Рагойша

філолаг, літаратуразнаўца
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Рагойша)

Вячаслаў Пятровіч Рагойша (нар. 5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар.

Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1942(1942-06-05) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфера беларуская літаратура[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[2].

У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).

Навуковая дзейнасць

правіць

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора[3], з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій[4]. Першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[5]

Навуковыя творы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Рагойша, К., Рагойша, А. Нам сняцца сны пра Беларусь : вершы, эсэ, успаміны / Кастусь Рагойша, Антось Рагойша / Укл., падр. тэкстаў і каментар В. Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 152 с. — ISBN 978-985-6852-80-3
  3. Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі В. Рагойшы Архівавана 10 сакавіка 2007.
  4. «Звязда», 16 красавіка 2004 года(недаступная спасылка)
  5. Будкін, Сяргей. «Баравікі» Купалы. Беларускае радыё «Рацыя» (10 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць