Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі

беларускі футбаліст

Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Астравец».

Футбол
Вячаслаў Камінскі
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі
Нарадзіўся 5 ліпеня 1988(1988-07-05)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 0 (0)
2007   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 13 (-12)
2009—2011 Беларусь Забудова (Маладзечна) 73 (-93)
2012—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 38 (-27)
2014 Беларусь Слонім 4 (-8)
2015 Беларусь Славія-Мазыр 2 (-4)
2016 Беларусь Орша 25 (-28)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (-4)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2018 Беларусь Орша 7 (-12)
2018 Беларусь Клецк 8 (-7)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 13 (-10)
2019 Беларусь Маладзечна 7 (-5)
2020— Беларусь Астравец
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 красавіка 2020.

Клубная кар’ера Правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».

У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).

У лютым 2016 года пакінуў «Славію»[4] і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр[5], аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб[7].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[8], але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[9] і перайшоў у «Клецк».

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна»[10]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца».

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Лакаматыў   9 -9
2007 Д3 СКВІЧ   13 -12
2008 дубль Лакаматыў   3 -1
2009 Д3 Маладзечна   22 -26
2010 Д3 Маладзечна   22 -39
2011 Д3 Забудова   29 -28
2012 Д3 Смалявічы-СТІ   17 -6
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   15 -16
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   6 -5
2014 (2) Д2 Слонім   4 -8
2015 Д1 Славія-Мазыр   2 -4
2016 Д2 Орша   25 -28
2017 (1) Д1 Нафтан   2 -4
2017 (2) Д2 Прамень   0 0
2018 (1) Д2 Орша   7 -12
2018 (2) Д3 Клецк   8 -7
2019 (1) Д3 Андэрдог   13 -10
2019 (2) Д3 Маладзечна   7 -5

Зноскі