Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін

Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін (нар.1 студзеня 1942, вёска Трылесіна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).

Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін
Дата нараджэння 1 студзеня 1942(1942-01-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы ў г. Чысцяковэ Данецкай вобласці (1959—1961), працаваў шахцёрам на Данбас. У 1969 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова, у 1974 г. — аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР. У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мезаліт Паўднёва-Усходняй Беларусі» (навуковы кіраўнік — М. М. Гурына). Дацэнт (1984).

З 1969 года працаваў асістэнтам і старшым выкладчыкам, з 1978 па 1999 гг. — загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова (з 1997 г. — Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова). Ініцыятар стварэння кафедры археалогіі і спецыяльных дысцыплін на гістарычным факультэце, загадчыкам якой В. Ф. Капыцін стаў у 1999 г. Узначальваў археалагічную лабараторыю, створаную ім у 1992 г.

Сфера навуковых інтарэсаў правіць

Фінальны палеаліт і мезаліт Верхняга Падняпроўя. На працягу 1970 г. — пачатку 2000-х гг. праводзіў вывучэнне розначасовых помнікаў археалогіі з мэтай стварэння археалагічнай карты Магілёўскай вобласці. Вёў раскопкі помнікаў Грэнскай, свідэрскай, бутоўскай, верхнедняпроўскай археалагічных культур каменнага веку. Абгрунтаваў фінальны палеаліт ў рэгіёне, сожскаю культуру эпохі мезаліту.

Прызнанне правіць

Навуковыя працы правіць

  • Каменный век на территории Белоруссии: учебное пособие. — Минск: 1990.
  • Археологические памятники Белыничского района Могилевской области. — Могилев: 1992.
  • Археологические памятники Чаусского района Могилевской области. — Могилев: 1992.
  • Памятники финального палеолита и мезолита Верхнего Поднепровья. — Могилев: 1992.
  • Археологические памятники Могилева и окрестностей. — Могилев: 1993.
  • Археологические памятники Шкловского района Могилевской области. — Могилев: 1993.
  • Археологические памятники Дрибинского района Могилевской области. — Могилев: 1994.
  • Археологические памятники Чериковского района Могилевской области. — Могилев: 1994.
  • Археологические памятники Быховского района Могилевской области. — Могилев: 1995.
  • Археологические памятники Костюковичского района Могилевской области. — Могилев: 1996.
  • Археологические памятники Краснопольского района Могилевской области. — Могилев: 1996.
  • Археологические памятники Славгородского района Могилевской области. — Могилев: 1997.
  • Археологические памятники Хотимского района Могилевской области. — Могилев: 1997.
  • Археологические памятники Климовичского района Могилевской области. — Могилев: 1998.
  • Свод памятников археологии чернобыльской зоны Могилевской области. — Могилев: 1998.
  • Археологические памятники Кричевского района Могилевской области. — Могилев: 1999.
  • У истоков гренской культуры. Боровка: Монография. — Могилев: 2000.
  • Археологические памятники Бобруйского района Могилевской области. — Могилев: 2001.
  • Археологические памятники Кировского района Могилевской области. — Могилев: 2002.
  • Археологические памятники Глусского района Могилевской области. — Могилев: 2004.
  • Археологические памятники Кличевского района Могилевской области. — Могилев: 2012.

Артыкулы правіць

  • Исследования в Могилевской области / В. Ф. Копытин // Археологические открытия 1983 года / Академия наук СССР, Институт археологии; [отв. ред. Р. М. Мунчаев]. — М.: Наука, 1985. — 599 с.: ил. — С. 395.
  • Финальный палеолит и мезолит Верхнего Поднепровья // Tanged pointes cultures in Europe. Read at the international archaeological symposium (Lublin, september, 13-16, 1993). — Lublin, 1999.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях правіць

  • Капыцін, В. Ф., Рыер, Я. Р. Лудчыцы / В. Ф. Капыцін, Я. Р. Рыер // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374—375. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.

Памяць правіць

  • Імем В. Ф. Капыціна названа навукова-даследчая археалагічная лабараторыя ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Кулешова.
  • На будынку Трылесенскай СШ Дрыбінскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар В. Ф. Капыціна.
  • У 2012 годзе на базе МДУ імя А. А. Кулешова адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Капыцінскія чытанні», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння В. Ф. Капыціна.

Узнагароды правіць

  • Узнагароджаны знакам «Отличник образования Республики Беларусь» (1991);
  • Прызначана першая прэмія спецыяльнага фонду Прэзыдэнта Республики Беларусь (1999).
  • Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў званне «Чалавек года» (2001).

Крыніцы правіць

Літаратура правіць