Вячаслаў Максімавіч Чарнавол

(Пасля перасылкі з Вячаслаў Чарнавіл)

Вячасла́ў Максі́мавіч Чарнавол (укр.: Чорновіл В'ячеслав Максимович ; 24 снежня 1937, мястэчка Еркы, Чаркаская вобласць25 сакавіка 1999, Барыспаль, Кіеўская вобласць) — украінскі палітык, грамадскі дзеяч, праваабаронца, дысідэнт супраць савецкай улады. Адзін з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. Адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны.

Вячаслаў Чарнавол
В’ячеслав Чорновіл
Вячаслаў Чарнавол, народны дэпутат Украіны I, II, III скліканняў, 1998 год.
Вячаслаў Чарнавол, народны дэпутат Украіны I, II, III скліканняў, 1998 год.
Дата нараджэння 24 снежня 1937(1937-12-24)
Месца нараджэння мястэчка Еркы,
Катэрынопільскі раён Чаркаская вобласць,
Украінская ССР, СССР
Дата смерці 25 сакавіка 1999(1999-03-25) (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР > Сцяг Украіны Украіна
Адукацыя Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Веравызнанне УАПЦ
Партыя Народны Рух Украіны
Член у
Род дзейнасці журналіст, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны
Жонка Atena Pashko[d] і Olena Antoniv[d]
Дзеці Андрэй і Тарас
Узнагароды
Герой Украіны
Герой Украіны
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1996
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Юбілейная манета, наміналам у 2 грыўні, прысвечаная Вячаславу Чарнаволу

Нарадзіўся 24 снежня 1937 года ў сям'і настаўнікаў. У савецкія часы сям'я Чарнавола не адзін раз была рэпрэсавана. Так, напрыклад, быў арыштаваны і пасля, не вярнуўся з няволі брат бацькі Вячаслава, Пётр Іосіфавіч Чарнавол. У 1946 годзе паступіў у школу ў другую класу, бо чытаў з чатырох гадоў. Ён скончыў яе ў 1955 годзе з залатым медалём. У тым жа годзе Вячаслаў паступае ў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі на філалагічны факультэт, але з другога курсу пераходзіць на факультэт журналістыкі. Ужо ва ўніверсітэце меў сур'ёзныя праблемы праз свае палітычныя погляды. У 1958 годзе вымушаны быў узяць «адпачынак» (ездзіў на будаўніцтва ў Жданаў, цяпер Марыупаль). У 1960 годзе скончыў універсітэт. З ліпеня 1960 па май 1963 працаваў на Львоўскай студыі тэлебачання. Спачатку — рэдактарам, потым старэйшым рэдактарам моладзевых праграм. Пачаткаў выступаць як літэратурны крытык. У прыватнасці, вывучаў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Барыса Грынчэнкі. У маі 1963 года пераехаў у Выжгарад, дзе працаваў на будаўніцтве Кіеўскай гідраэлектра станцыі (да верасня 1964 года). У 1964 годзе прайшоў па конкурсе ў аспірантуру Кіеўскага педагагічнага інстытута, але не быў дапушчаны да вучобы праз палітычныя погляды.

Вячаслаў — выбітны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ва Украіне. Ён выступаў за адраджэнне ўкраінскай культуры і мовы, дзяржаўнага суверэнітэту Украіны. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Кіеўскага клуба творчай моладзі. 4 верасня 1965 года выступаў разам з Янам Дзюбам і Васілём Стусам у кінатэатры «Украіна» на прэм'еру фільма Параджанава «Цені забытых продкаў» з пратэстам супраць арыштаў украінскай інтэлігенцыі. Далей — ператрусы і допыты. У верасні 1965 года за ўдзел у праваабарончым руху звольнены з працы ў газеты «Маладая гвардыя». Але яму атрымалася ўладкавацца літаратурным працаўніком у газеце «Сябар чытача». У сувязі з адмовай даваць звесткі на зачыненым судзе супраць братоў Горыніў Вячаслава Чарнавола засудзілі да трох месяцам прымусовай працы. У маі 1966 года напісаў кнігу «Правасуддзе або рэцыдывы тэрору». У лістападзе 1967 года атрымаў тры гады турмы ў лагеры строгага рэжыму (прычынай стала дакументальнае складанне «Гора з розуму», дзе былі сабраны матэрыялы, аб рэпрэсаваных дзеячах украінскай культуры). Пасля таго, як кніжку надрукавалі за мяжой, сусветная супольнасць пачынае адстойванне правоў палітвязняў перад савецкім урадам. Таму шматлікім з тагачасных палітвязняў менавіта дзякуючы Чарновілу атрымалася выжыць. Пасля вызвалення ў 1969 годзе з вялікімі складанасцямі яму атрымалася ўладкавацца на робату. З 1970 года Вячаслаў працаваў назіральнікам на метэаралагічнай станцыі ў Закарпаці, грабаром археалагічнай экспедыцыі ў Адэскай вобласці, потым працаваў на чыгуначнай станцыі Скнылаў у Львове. У 1970 годзе Чарнавол пачаў падпольна выдаваць «Украінскі веснік», часопіс, у якім друкаваліся апазіцыйныя матэрыялы. У 1972 годзе, падчас агульнаўкраінскай «зачысткі», ён ізноў пападае пад арышт. Ён быў сасланы ў лагер ЖХ-385/17-А (вёска Азёрнае) і ЖХ 385/3 (вёска Барашэво) тэрмінам на шэсць гадоў. Там ён быў арганізатарам і ўдзельнікам масавых акцый пратэсту і галадовак. Таксама ён вёў барацьбу за наданне статусу палітвязня.

Загінуў 25 сакавіка 1999 года ў аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды і прэміі правіць

  • Лаўрэат Міжнароднай журналісцкай прэміі імя Нікаласа Тамаліна (1975)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996) у галіне журналістыкі і публіцыстыкі
  • Нагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені (1997)
  • Прысвоена званне Герой Украіны — (2000) (пасмяротна)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 23 лютага 2022.

Спасылкі правіць