Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі

Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі (24 жніўня 1957, Віцебск) — беларускі і савецкі баксёр, адзіны савецкі баксёр — алімпійскі чэмпіён XXIV гульняў у Сеуле 1988 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988).

Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі
Род дзейнасці баксёр
Дата нараджэння 24 жніўня 1957(1957-08-24) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Пасля 1989 года завяршыў кар'еру ў аматарскім боксе і перайшоў у прафесіяналы, дзе асаблівых тытулаў не заваяваў, але да 1997 года, пасля завяршэння кар'еры, ён меў вынік: 30 перамог, 1 нічыя і толькі 1 параза.

З іншых дасягненняў варта адзначыць заваёву ў 1987 годзе Кубка свету па боксе.

Вячаслаў Яноўскі таксама бронзавы прызёр першынства Еўропы 1985, срэбны прызёр першынства Еўропы 1987 і чэмпіён СССР 1987—1988 гг. ў 1988 годзе Яноўскі ўвайшоў у спіс лепшых спартсменаў Беларусі.

Пасля завяршэння кар'еры ў 1998—2000 гг быў прэзідэнтам Федэрацыі бокса Рэспублікі Беларусь.

У Мінску баксёрскі клуб названы імем Вячаслава Яноўскага.