Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў

(Пасля перасылкі з Вячаслаў Яўсееў)

Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў (29 сакавіка 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.

Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў
Дата нараджэння 29 сакавіка 1952(1952-03-29) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў у 1974 годзе БПІ. 3 1974 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1988 галоўны архітэктар праектаў)[1]. Працуе ў інстытуце «Мінскграда».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя работы: будынак Мінскай бібліятэкі № 11 у жылым раёне Чыжоўка (1979; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), адміністрацыйны будынак рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення «Мінскэнерга» па вул. Аранскай (1980), відэакафэ «Дыялог» у мікрараёне Паўднёвы Захад 3 (1982), адміністрацыйны будынак рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення ДАІ на праспекце Дзяржынскага (1986), архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» (1985, усе ў сааўтарстве) у Мінску; мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны в. Літавец Дзяржынскага раёна (1988, у сааўтарстве)[1].

Узнагароды правіць

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982, з А. І. Чадовічам), 1-я прэмія ў рэспубліканскім конкурсе на эскіз-ідэю архітэктурна-скульптурнага комплексу «Мінск — горад-герой» (1983).

Зноскі

  1. а б Яўсееў Вячаслаў Яўгенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць