Вячэрні Гродна
Вячэ́рні Гро́дна — рэгіянальны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Выдаецца на дзвюх мовах — рускай і беларускай.[1]
«Вячэрні Гродна» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Вечерний Гродно Вячэрні Гродна |
Тып | газета |
Фармат | А3 |
Выдавец | рэдакцыя газеты «Вячэрні Гродна» |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Васілевіч Кучынскі |
Заснавана | 1 чэрвеня 2000 |
Мова |
руская беларуская |
Перыядычнасць | штотыдзень |
Аб’ём | 32 старонкі |
Галоўны офіс | г. Гродна, 230025, вул. Сацыялістычная, 32 |
Тыраж | 21 100 |
Вэб-сайт | vgr.by |
Агульныя звесткі
правіцьЗаснавана ў 2000 годзе. Пілотны нумар выйшаў 1 чэрвеня 2000 года, рэгулярна газета стала выходзіць з ліпеня 2000 года тыражом у 10 000 асобнікаў. З 2000 па 2004 год друкавалася фарматам А-2, 16 палос. У кастрычніку 2004 года перайшлі на А-3 фармат, 32 паласы. За час існавання газеты наклад вырас з 10 000 да 25 000 асобнікаў. На старонках выдання прысутнічаюць рубрыкі: палітыка, эканоміка, соцыум, права, культура, спорт і іншыя. Перыядычна рыхтуюцца тэматычныя старонкі: «Деловая среда», «Гость "Вечёрки"», «Четыре колеса», «Детская площадка», «Территория читателя», «Машина времени», «Женский клуб», «Молодежный бульвар».
Газета друкуецца ў ГАУПП «Гродненская типография». Дзень выхаду — серада. Распаўсюджваецца ў Гродна і ўсіх раёнах вобласці праз «Белсаюздрук», гандлёвую сетку, грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама існуе падпіска па ўсёй Беларусі.
Зноскі
- ↑ Вечерний Гродно (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 ліпеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка
- Афіцыйная старонка Вячэрняга Гродна у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»