Акало́ва[1] (трансліт.: Akalova, руск.: Околово) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Каргавіца. Адміністрацыйны цэнтр Акалоўскага сельсавета. Насельніцтва 115 чал. (2003). Знаходзіцца за 35 км ад Лагойска, за 74 км ад Мінска.

Вёска
Акалова
Акалова. Брама на могілках.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Аўтамабільны код
5
Акалова на карце Беларусі ±
Акалова (Беларусь)
Акалова
Акалова (Мінская вобласць)
Акалова

НазваПравіць

Тапонім «Акалова» утварыўся ад імя Акола або Акула.

ГісторыяПравіць

Упершыню Аколаў згадваецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Свірскіх, пазней Валовічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аколава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1798 годзе Міхаіл Валовіч заснаваў тут драўляны касцёл. Паводле інвентара 1846 г. існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялян). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. Станам на 1886 год у мястэчку было 28 двароў, касцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. Станам на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).

У 1919 годзе Аколава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут быў 41 двор, на 1941 — 51, на 1969 — 72, на 1994 — 51[2], на 1 студзеня 2003 — 50.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Аколаве працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1798—1804)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
  3. М. М. Казлоўская. Акалова //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 80.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць